wd wp Пошук:

Lysichiton

Lysichiton (ад стар.-грэч.: λύσις — вызваленне χιτών — вопратка, адзенне) — род шматгадовых кветкавых раслін сямейства Ароннікавыя (Araceae). Род уключае 2 віды, якія адрозніваюцца колерам покрыва: Lysichiton camtschatcense з белым покрывам і Lysichiton americanus з жоўтым покрывам. Першапачаткова яны лічыліся конспецыфічнымі і абодва апісваліся пад адным імем Lysichiton camtschatcense.

Батанічнае апісанне

Віды роду - водна-балотныя расліны, якія жывуць на адным месцы доўгія гады. Яны маюць кароткія, вертыкальныя карэнішчы, ярка-зялёнае лісце, авальна-эліптычнай формы, клінавата звужаюцца дадолу, сабраны ў разетку па некалькі штук і размешчаны на кароткіх хвосціках. Ранняй вясной, да разгортвання лісця на расліне з’яўляецца суквецце, якое нагадвае калу, з катахам цыліндрычнай формы, загорнуты ў крыючы ліст. Плады заключаны ў белай мясістай восі катаха і маюць зялёны колер. Насенне ў колькасці 2 (4) акружана сліззю[3].

Арэал

Прадстаўнікі роду растуць на ўсходзе Азіі і на Далёкім Усходзе. У заходнім паўшар’і сустракаецца на Алясцы і захадзе ЗША[4].

Значэнне

У адвараным і здробненым выглядзе бацвінне выкарыстоўваюць для адкорму свіней. Японскія навукоўцы рэкамендуюць прымяняць гэту расліну пры захворваннях дыхальных шляхоў[5]. Таксама віды роду выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя расліны ў ландшафтным дызайне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Лизихитон (руск.)
  4. Lysichiton
  5. Лизихитон (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ароннікавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі