wd wp Пошук:

Lycaena alciphron

Lycaena alciphron — дзённы матылёк з сямейства блакітніц.

Даўжыня пярэдняга крыла імага — 16 — 19 мм.

Біялогія

Развіваецца ў адным пакаленні, лёт імага — з сярэдзіны мая — пачатку чэрвеня да канца жніўня. Самка адкладае па адным яйку на ніжнюю паверхню лісця. Вусень развіваецца з восені па красавік-май, зімуе. Адзначана сувязь гусеніц з мурашкамі. Акукліваецца на зямлі ў друзлым кокане з шаўкавіны.

Кармавыя расліны

Шчаўе кіслае (Rumex acetosa) і іншыя віды шчаўя.

Час лёту

Май — 2-3 дэкада, чэрвень, ліпень, жнівень.

Месцапражыванні

Лясныя ўзлескі, паляны, лугі, рэдкалессі, вільготныя стэпавыя бэлькі і яры, абочыны дарог, берагі рэк. Аддае перавагу пяшчаным месцам.

Арэал

Марока ў Паўночнай Афрыцы, Еўропа, Каўказ і Закаўказзе, Турцыя, Іран, горы Усходняга Казахстана і Кыргызстана, поўдзень Сібіры, Манголія. Па адзінкавых знаходках вядомы з Забайкалля і Сіхатэ-Аліня (Прыморскі край Расіі). Шырока распаўсюджаны від на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Звычайны ў лясной і лесастэпавай зонах, рэдкі і вельмі лакальны у сухастэпавай падзоне стэпавай зоны. У паўднёва-ўсходняй частцы арэала прымеркаваны да рачных далін, вядомы з розных раёнаў Ніжняй Волгі і Дона, а таксама Цэнтральна-Чарназёмнага рэгіёну, лакальны у Растоўскай вобласці, дзе знаходзіцца паўднёвая ўскраіна распаўсюджвання намінатыўнага падвіда ў еўрапейскай Расіі. Адсутнічае ў Паўднёвай Фінляндыі, Эстоніі, паўночных абласцях Расіі, у Крыме і ў стэпавым Перадкаўказзі. У Карпатах не знойдзены вышэй 650 м над узр. м.

Заўвагі па ахове

Уключаны ў Чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці, Расія (1998) (3 катэгорыя).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта