wd wp Пошук:

Lotus Cars

Lotus Cars — брытанскі вытворца спартыўных і гоначных машын, які базуецца ў Хетэле, Норфалк, Англія.

Кампанія заснаваная ў 1952 Энтані Коліным Брусам Чапменам як Lotus Engineering Ltd. Першапачаткова вытворчасць размяшчалася ў будынку былой стайні ў Хорнсі. З 1960 г. вытворчасць аўтамабіляў была перамешчана ў сучасны завод недалёка ад Хетэл. Побач з заводам размяшчаўся стары вайсковы аэрадром, які быў пераабсталяваны пад выпрабавальны трэк.

У 1982 годзе, ва ўзросце 54-х гадоў, ад сардэчнага прыступу памёр Колін Чапмен. Ён мінуў шлях ад гандляра аўтамабілямі да геніяльнага канструктара і мультымільянера. Яго паспяховыя гоначныя аўтамабілі заваявалі сем тытулаў у гонках серыі Формула-1.

У 1986 годзе кампанія была набытая General Motors, якая прадала яе холдынгу A.C.B.N. Holdings S.A. 27 жніўня 1993 г. за 30 мільёнаў амерыканскіх долараў. У 1996 годзе кантрольны пакет акцый выкупіў малайзійскі канцэрн Perusahaan Otomobil Nasional Bhd (Proton).

У Беларусі

Станам на канец 2020 года ў Беларусі зарэгістравана 5 аўтамабіляў Lotus[1].

Зноскі

  1. Пять Lamborghini и один Maybach. Названы самые популярные и редкие машины в Беларуси(руск.) . av.by (1 лістапада 2021). Праверана 1 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі