wd wp Пошук:

Get You

Get You — песня, якую прадстаўнік Расіі Аляксей Вараб’ёў выканаў на конкурсе Еўрабачанне ў маі 2011 года[2]. Па меркаванні самога спевака, кампазіцыя мела б усе шанцы на поспех[3]. Ідэю таго, што ў Вараб’ёва ёсць шанец трапіць у тройку і нават перамогу, выказаў і пераможца Еўрабачання-2008 Дзіма Білан[4]. Па выніках конкурсу песня заняла 16-е месца ў фінальным заліку. Гэта адзін з горшых вынікаў Расіі на конкурсе, калі не ўлічваць выступленне Філіпа Кіркорава (гл. Расія на конкурсе песні Еўрабачанне).

Стварэнне

Музыку і словы кампазіцыі напісаў Аляксей Вараб’ёў сумесна з вядомым шведскім прадзюсарам мараканскага паходжання RedOne, вядомы па сваіх сумесных працах са спявачкай Ледзі Гагай. Пры гэтым ён сам таксама ўдзельнічаў у запісе бэк-вакалу для трэка[3].

На Еўрабачанні

Нацыянальны вяшчальнік Еўрабачання ў Расіі «Першы канал» скарыстаўся правам самастойна (без правядзення нацыянальнага адборачнага тура) выбраць песню і, больш за тое, спецыяльна замовіў яе ў Швецыі. Афіцыйная прэм’ера Get You адбылася ў эфіры тэлеканала 12 сакавіка 2011 года ў рамках праекта «Фабрыка зорак. Вяртанне»[3].

Перад конкурсам ў пачатак кампазіцыі была ўключаная стылізацыя пад рускі народны пройгрыш, якую напісаў сам выканаўца. Конкурсны нумар уключае бэк-танцораў са святлодыёдным падсвятленнем куртак і падэшваў абутку і выкарыстанне святлодыёдных табло[5].

Зноскі

  1. YouTube
  2. Alexey Vorobyov goes for Russia with Lady Gaga’s producer(англ.)  (недаступная спасылка). Eurovision.tv (5 марта 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 7.3.2011.
  3. 1 2 3 Россию на «Евровидении 2011» представит Алексей Воробьев(руск.)  (недаступная спасылка). РИА Новости (5 марта 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.
  4. Билан высоко оценил шансы Алексея Воробьева на победу в «Евровидении»(нявызн.) (недаступная спасылка). РИА Новости (10 марта 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 16 сакавіка 2011.
  5. «Евровидение-2011»: Алексей Воробьев начал с баяна(руск.)  (недаступная спасылка). РБК (3 мая 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 10 мая 2011.

Шаблон:Конкурс песні Еўрабачанне 2011

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра сінглы без вокладак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта
Катэгорыя·Песні конкурсу Еўрабачанне 2011
Катэгорыя·Сінглы 2011 года
Катэгорыя·Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта