wd wp Пошук:

Lingua Ignota

Літары Lingua Ignota
**Lingua Ignota** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): "невядомая мова") — адна з першых [штучных моў](/Штучная_мова "Штучная мова"), апісаная ў [12-ым стагоддзі](/12_стагоддзе "12 стагоддзе") абатысай [Хільдэгардай Бінгенскай](/Хільдэгарда_Бінгенская "Хільдэгарда Бінгенская"). Часткова была апісаная ў трактаце Хільдэгарды "Lingua Ignota per simplicem hominem Hildegardem parolata", які дайшоў да нашага часу ў двух [манускрыптах](/Манускрыпт "Манускрыпт"), якія датуюцца прыблізна [1200](/1200 "1200") годам; гэта [Вісбадэнскі кодэкс](/Вісбадэнскі_кодэкс "Вісбадэнскі кодэкс") і [Берлінскі манускрыпт](/Берлінскі_манускрыпт "Берлінскі манускрыпт").

Апісанне ўяўляе гласарый з 1011 слоў (большай часткай назоўнікаў, але з дабаўленнем невялікай колькасці прыметнікаў), дадзеных у іерархічным парадку - у пачатку ідуць словы для Бога, анёлаў і святых - з тлумачэннямі пераважна на латыні і ў меншай ступені на нямецкай мове. У гласарыі магчыма знайсці сляды словаўтварэння шляхам словазлучэння і з дапамогай суфіксаў. Лексіка мовы ўяўляецца апрыёрнай, але граматыка падобна да лацінскай.

Мэта стварэння мовы застаецца нам невядомай. Таксама невядома, ці быў хто знаёмы акрамя Хільдэгарды са створанай ёй мовай. У 19 стагоддзі некаторыя лічылі, што мова задумвалася як “ідэальная” і універсальная, але зараз лічыцца, што яна павінна была заставацца таемнай, і ўспрымалася аўтарам як плод боскага натхнення. Так ці не, але пасля смерці Хільдэгарды ніхто не захаваў ведаў аб яе мове.

Тэкст на Lingua Ignota

Адзіны захаваўшыся да нашага часу тэкст на Lingua Ignota мае наступны змест:

O orzchis Ecclesia, armis divinis praecincta, et hyacinto ornata, tu es caldemia stigmatum loifolum et urbus scienciarum. O, o tu es etiam crizanta in alto sono, et es chorzta gemma.

Выдзеленыя словы - лексічныя адзінкі Lingua Ignota, астатнія з’яўляюцца лацінскімі. З пяці словаў толькі loifol (“людзі”) уваходзіць у згаданы вышэй гласарый; наяўнасць яшчэ чатырох - сведчанне таго, што лексікон Lingua Ignota не вычэрпваўся 1011 словамі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Штучныя мовы