wd wp Пошук:

Lampropeltis splendida

Lampropeltis splendida — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae).

Апісанне

Агульная даўжыня дасягае 1,2—1,3 м. Галава чорная са светлымі вертыкальнымі палосамі на губных шчытах. Агульны тон афарбоўкі спіны цёмна-карычневы або чорны. Па баках луска з вялікай колькасцю жоўтага. Малюнак складаецца з буйных, больш ці менш выяўленых, чатырохкутных седлападобных цёмных плям, 2-3 падзеленых вузкімі жоўтымі папярочнымі лініямі. Жывот цалкам чорны.

Распаўсюджанне

Насяляе ад цэнтральнага і паўднёвага Тэхаса на захадзе на поўдзень Арызоны (ЗША) і поўначы Мексікі[1].

Лад жыцця

Любіць засушлівыя раўніны і перадгор’і, хмызняковыя зараснікі, аддае перавагу трымацца па берагах вадаёмаў. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі, змеямі і земнаводнымі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 22 яек.

Літаратура

Зноскі

  1. Tennant, Alan; John E. Werler, Joseph E. Forks, and Gerard T. Salmon. A Field Guide to Texas Snakes. Gulf Publishing Field Guide Series. D. Craig McIntyre (Second ed.). Houston, Texas: Gulf Publishing Company. pp. 204. ISBN 0-87719-277-4.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паўзуны Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вужовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL