wd wp Пошук:

Lampropeltis californiae

Lampropeltis californiae (лац.)  — неядавітая змяя сямейства вужовых (Colubridae).

Апісанне

Агульная даўжыня дасягае 1, 5 м. Галава крыху выцягнутая і сціснутая з бакоў. Тулава масіўнае. Тыпавая афарбоўка (варыяцыі «звычайная» і «пустынная») складаецца з чорных і белых колцавых палос, размешчаных па чарзе. Яны таксама заходзяць на жывот. У варыяцыі «звычайная» поласы вузкія, у «пустыннай» — шырокія. На спіне светлыя поласы вузейшыя, але пашыраюцца на баках. Галава цёмная, з белай плямай паміж вачэй. Ніжняя частка галавы і кончык морды бялейшы, чым верхняя. Існуюць таксама іншыя каляровыя варыяцыі гэтай змеі: альбіносы, жоўтыя, кававыя, чорна-жоўтыя, ніціды, альбіносы з папярочнай чорнай паласой.

Арэал

Насяляе ад штата Арэгон праз Юту, Неваду і Каліфорнію да Арызоны (ЗША) і паўвострава Каліфорнія ў Мексіцы.

Спосаб жыцця

Любіць паўпустыні, рэдкалессі, хмызняковыя зараснікі па далінах рэк. Актыўная ноччу. Сілкуецца яшчаркамі, грызунамі і змеямі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 20 яек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паўзуны Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вужовыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта