wd wp Пошук:

Ladder Diagram

Ladder Diagram (англ.: LD, англ.: LAD) — мова рэлейнай (лесвічнай) логікі.

Таксама ўжываюцца назвы:

Узор лагічнага выразу на LD

Прызначана для праграмавання прамысловых кантролераў (ПЛК). Сінтаксіс мовы зручны для замены лагічных схем, выкананых на рэлейнай тэхніцы. Арыентавана на інжынераў па аўтаматызацыі, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах. Забяспечвае відавочны інтэрфейс логікі работы кантролера, палягчаючы не толькі задачы ўласна праграмавання і ўводу ў эксплуатацыю, але і хуткі пошук непаладак ў далучаным да кантролера абсталяванні.

Праграма на мове рэлейнай логікі мае відавочны і інтуітыўна зразумелы інжынерам-электрыкам графічны інтэрфейс, які адлюстроўвае лагічныя аперацыі як электрычны контур з замкнёнымі і растуленымі кантактамі. Працяканне ці адсутнасць тока ў гэтым ланцугу адпавядае выніку лагічнай аперацыі (true — калі ёсць ток; false — калі току няма).

Асноўнымі элементамі мовы з’яўляюцца кантакты, якія можна вобразна параўнаць пары кантактаў рэле ці кнопкі. Пара кантактаў атаясамляецца з лагічнай пераменнай, а стан гэтай пары — са значэннем пераменнай.

Адрозніваюцца нармальна замкнёныя і нармальна растуленыя кантактныя элементы, якія можна супаставіць з нармальна замкнёнымі і нармальна растуленымі кнопкамі ў электрычных контурах.

Пэўныя версіі мовы рэалізуюцца звычайна ў межах праграмных прадуктаў, для работы з пэўнымі тыпамі ПЛК. Часта такія рэалізацыі змяшчаюць каманды, якія пашыраюць шэраг стандартных каманд мовы, што выклікана жаданнем вытворцы больш поўна ўлічыць жаданні заказчыка, але ў выніку прыводзяць да несумяшчальнасці праграм, створаных для кантролераў розных тыпаў.

Гл. таксама

Мовы праграмавання стандарту МЭК 611131-3:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мовы праграмавання
Катэгорыя·Праграмавальныя лагічныя кантролеры