wd wp Пошук:

Lacrimosa

«Lacrimosa» — швейцарская група, на дадзены момант складаецца з двух чалавек: яе заснавальніка, асноўнага кампазітара і вакаліста немца Ціла Вольфа, а таксама фінкі (клавішніцы і вакалісткі) Ганны Нурмі. Усе астатнія — сесійныя музыканты, зрэшты, у дадзены момант склаўся больш пэўны канцэртны склад.

Лірыка «Lacrimosa» пераважна на нямецкай мове, але ёсць і тэксты, напісаныя па-англійску (у тым ліку за аўтарствам Ганне Нурмі), а таксама на фінскай (напрыклад, песня «Vankina» з сінгла «Der Morgen Danach», першы куплет «The Turning point») і лацінскай (напрыклад, фрагменты ў песнях «Mutatio Spiritus» і «Sanctus»).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Готык-метал гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы