wd wp Пошук:

Kepler-452 b

Kepler-452 b — экзапланета на арбіце жоўтага карліка Kepler-452(англ.) бел. у сузор’і Лебедзя[4]. Выяўлена касмічным тэлескопам «Кеплер». Пра адкрыццё было публічна абвешчана НАСА 23 ліпеня 2015 года. Гэта першая планета калязямнога памеру, выяўленая ў прыдатнай для жыцця зоне падобнай да Сонца зоркі спектральнага класа G2 [5][6][7]. Зорка Kepler-452 знаходзіцца на адлегласці 1 402 светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы[3].

Паводле індэксу падабенства Зямлі (ESI) Kepler-452 b саступае Kepler-438 b і знаходзіцца на шостым месцы[3].

Фізічныя характарыстыкі

Дыяграма арбіты Kepler-452 b, а таксама Kepler-186 f і ўнутранай часткі Сонечнай сістэмы і іх адпаведныя меркаваныя зоны, прыдатныя для жыцця[8]

Перыяд абарачэння планеты Kepler-452 b роўны 384,84 зямных сутак. Kepler-452 b большая на 63 % і старэйшая на 1,5 млрд гадоў за Зямлю, але знаходзіцца на арбіце ва ўнутранай вобласці прыдатнай для жыцця зоны сваёй зоркі. Інсаляцыя, якая ствараецца бацькоўскай зоркай на планеце ў 1,1 разы перавышае інсаляцыю, якую стварае Сонца на Зямлі. Без уліку парніковага эфекту, сярэдняя паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 265 K[4].

Маса Kepler-452 b невядомая. Яе памер занадта вялікі, каб як Зямля амаль цалкам складацца з цяжкіх элементаў, але з верагоднасцю ад 49 да 62 % яна можа быць галоўным чынам скалістай, аднак у гэтым выпадку вельмі малаверагодна, што яе металічнае ядро мае значную масу[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Michele Johnson Soaking up the Rays of a Sun-like Star - Artistic Concept(англ.) . NASA (23 ліпеня 2015). Праверана 23 ліпеня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Kepler-452 b(англ.) . NASA Exoplanet Archive. California Institute of Technology. Праверана 23 ліпеня 2015.
  3. 1 2 3 HEC: Data of Potentially Habitable Worlds(англ.)  (недаступная спасылка). Planetary Habitability Laboratory. University of Puerto Rico at Arecibo(англ.) бел. (23 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 23 ліпеня 2015.
  4. 1 2 3 Jon M. Jenkins, Joseph D. Twicken, Natalie M. Batalha, et al. Discovery and validation of Kepler-452b: a 1.6-R? super earth exoplanet in the habitable zone of a G2 star(англ.) . Шаблон:Даследчы цэнтр Эймса НАСА (23 ліпеня 2015). Праверана 23 ліпеня 2015.
  5. Chou, Felicia; Johnson, Michelle NASA’s Kepler Mission Discovers Bigger, Older Cousin to Earth(англ.) . NASA (23 ліпеня 2015). Праверана 23 ліпеня 2015.
  6. Знойдзена першая землепадобная экзапланета ў зоне, прыдатнай для жыцця сонцападобнай зоркі(нявызн.). nplus1.ru (23 ліпеня 2015). Праверана 23 ліпеня 2015.
  7. DOI:10.1038/nature.2015.18048
    Вы можаце падставіць цытату уручную ці з дапамогай бота.
  8. Michele Johnson Kepler-452 and the Solar System(англ.) . NASA (23 ліпеня 2015). Праверана 23 ліпеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Лебедзь (сузор’е)
Катэгорыя·Экзапланеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Экзапланеты, адкрытыя астранамічным спадарожнікам «Кеплер»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неапрацаваным шаблонам Cite doi