Kaspi.kz — казахстанская тэхналагічная кампанія-«адзінарог» у склад якой уваходзяць ТАА «Kaspi Крама», АТ «Kaspi Bank», ТАА «Kaspi Pay» і ТАА «Kaspi Travel».[1][2][3]
Ключавымі акцыянерамі Kaspi.kz з’яўляюцца Вячаслаў Кім, Міхаіл Ламтадзэ і фонд Baring Vostok.
Kaspi.kz аб’ядноўвае сэрвісы анлайн-плацяжоў і P2P пераводаў, кіравання асабістымі сродкамі і анлайн-пакупак з дастаўкай у мабільным супердадатку. Кампанія працуе на трох платформах - плацяжы, маркетплейс і фінтэх.[4][5][6][7]
У 2020 годзе кампанія стала адной з самых хуткарослых IT-фінансавых арганізацый Еўропы і Еўразіі.[8][9][10]
У ліпені 2020 года Kaspi.kz замацаваў права ўласнасці на тэхналогіі і алгарытм выпуску плацежных картак з выкарыстаннем мабільнага дадатку і картамата, атрымаўшы патэнт ад Нацыянальнага інстытута інтэлектуальнай уласнасці.[11]
У 2018-2021 г.г. Kaspi.kz займае першае месца сярод казахстанскіх гандлёвых інтэрнэт-пляцовак TOP KZ Retail E-Commerce.[12]
28 жніўня 2020 гады кампанія набыла інтэрнэт-кампанію па продажы авіябілетаў Santufei (Kaspi Travel).[13]
Платформа засноўваецца на фінансавых прадуктах казахстанскага раздробнага банка - Kaspi Bank.[14]
У 2020 году Kaspi заняў першае месца сярод банкаў Казахстана па дадзеных Forbes.[15][16]
9 лістапада 2018 г., на штогадовай прэзентацыі прадуктаў і сэрвісаў Kaspi.kz, старшыня праўлення Міхаіл Ламтадзэ абвясціў аб планах кампаніі правесці IPO на Лонданскай біржы.[17]
У кастрычніку 2020 года Kaspi.kz правёў IPO на Лонданскай біржы.[18]
IPO Kaspi.kz прызнана другім найбуйным па велічыні на London Stock Exchange і чацвёртым ва ўсёй Еўропе ў 2020 году.[19]