wd wp Пошук:

Kain Rivers

Кірыл Дзмітрыевіч Рагавец-Закон (таксама вядомы пад псеўданімам Kain Rivers) (нарад. 25 чэрвеня 2004, Кіеў, Украіна) – украінскі і расійскі спявак.

Біяграфія

Кірыл нарадзіўся 25 чэрвеня 2004 года ў Кіеве. Бацька – бізнесмен і інвестар Дзмітрый Закон, які таксама з’яўляецца яго прадзюсарам.

Кірыл пачаў спяваць у тры года. Выконвае песні на ўкраінскай, рускай, англійскай, іспанскай і кітайскай мовах.[1]

У 2017 годзе стаў паўфіналістам «Дзіцячай Новай хвалі», удзельнікам першага сезона рэаліці-шоу «Бітва талентаў» на тэлеканале Муз-ТБ, а таксама намінантам на прэмію «Kinder МУЗ Awards» у катэгорыі «Спявак года» тэлеканала Муз-ТБ .[2]

Браў удзел у музычных фэстах «Atlas Weekend 2017»[3], «Маёўка Live 2018» ад канала Музыка 1, «Пакаленне NEXT» ад радыё KIDSFM, «VK Fest», «Video-Спякота», «FIFA FanFest 2018» у Санкт-Пецярбургу[4] і іншых.[5][6]

У 2018 годзе стаў паўфіналістам фэсту «Чарнаморскія гульні» у Скадоўску.[7]

Пераможац народнага галасавання ў фінале нацыянальнага адборачнага тура «Дзіцячага Еўрабачання 2018» ад Украіны з песняй «Without Saying Goodbye».[8][9][10]

Паўфіналіст трэцяга сезона ўкраінскага тэлепраекта «Голас. Дзеці»на канале 1+1 у камандзе Патапа.[11]

Удзельнік пятага сезона тэлепраекта «Голас. Дзеці» на Першым канале ў камандзе Басты.[12][13][14]

Пераможац праграмы Муз-Раскрутка на канале Муз-ТБ.[15]

Восенню 2018 ажыццёўлены выпуск другога альбома - «Музыка і ты».

лагер смерці «Аўшвіц», Польшча, 2018

Здымкі фільма «Помнім» ( «Помнім»/WeRemember), лагер смерці «Аўшвіц», Польшча, снежань 2018 У 2018 годзе зняўся ў галоўнай ролі ў кароткаметражным музычным фільме «Помнім» ( «Помнім»/WeRemember), прысвечаным памяці Халакосту.[16][17][18] Работа ўвайшла ў спіс сталых экранізацый ізраільскага нацыянальнага мемарыяла Катастрофы (Халакосту) і Гераічнасці «Яд ва-Шэм».[19]

У лютым 2019 года выйшаў трэці альбом «Паранены звер».

У красавіку 2019 узяў удзел в праграмай «Вячэрні Ургант».[20]

У красавіку 2019 выступіў з канцэртам у вечаровым шоу «Мурзілкі LIVE» на Аўтарадыё.[21]

У 2019 годзе для альбома «Believe» Кірыл запісаў песню «Faded» разам з спявачкай Polina і дыджэямі Digital Farm Animals, а таксама песню «Be My Nirvana» з Filatov & Karas.

Песні, якія выконваў Кірыл, займалі прызавыя месца ў некалькіх чартах.[22][23]

Выпусціў больш 50 відэакліпаў.[24][25][26][27][28]

Дыскаграфія

Альбомы

Зборнікі

Сінглы

Зноскі

  1. Kain Rivers о музыке, Jah Khalib и Димаше. “The Эфир” с Ляйлой Султанкызы(руск.) . Tengrinews.kz.
  2. Пятая церемония награждения детской музыкальной премии «Kinder МУЗ Awards 2017»(руск.) . Муз-ТВ (24 лістапада 2017).
  3. Atlas Weekend: программа фестиваля(руск.)  (недаступная спасылка). СТБ (24 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  4. Олег Красавин. Kain Rivers выступил перед петербуржцами на FIFA Fan Fest(руск.) . kidsmusic.info (15 ліпеня 2018).
  5. Кейн Риверс приглашает всех на новогоднюю съёмку(руск.) . InterMedia (23 снежня 2017).
  6. Надежда Синюшкина. Весенний Fashion бал состоялся в Москве(руск.) . Вечерняя Москва (17 мая 2018).
  7. «ЧОРНОМОРСЬКІ ІГРИ - 2018» - ВИЗНАЧЕНО ПІВФІНАЛІСТІВ(укр.) . tavriagames.com.
  8. Визначено фіналістів нацвідбору на Дитяче Євробачення-2018(укр.)  (недаступная спасылка). UA: Перший (28 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  9. Darina Krasnovetska from Ukraine goes to Junior Eurovision 2018(англ.) . junioreurovision.tv.
  10. Junior Eurovision: Darina Krasnovetska to Minsk for Ukraine!(англ.) . escxtra.com.
  11. Кристина Десятова. Мал, да удал: самые яркие участники нового сезона «Голос. Дети»(руск.) . wday.ru (20 красавіка 2018).
  12. Кирилл Роговец-Закон(руск.) . Першы канал (Расія).
  13. «Голос. Дети»: Мощный Питер против дважды Израиля(руск.) . Камсамольская праўда.
  14. “Нужен талант, а не деньги!”: участник проекта “Голос.Дети” развенчивает мифы о популярном шоу(руск.) . eva.ru (10 красавіка 2018).
  15. Лучший клип «МузРаскрутки». Новый выпуск!(руск.)  (недаступная спасылка). Муз-ТВ (30 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  16. “Мы в небо летим и все, как они, превращаемся в дым”(руск.) . 9 канал (Израиль) (12 красавіка 2018).
  17. Remember – музыкальный фильм, посвященный памяти Катастрофы(руск.) . Mignews (12 красавіка 2018).
  18. 2018-04-14. הכוכב הצעיר ריגש את הרשת(іўрыт) . Седьмой канал (Израиль).
  19. We Remember(руск.) . Яд ва-Шэм.
  20. Kain Rivers — «Раненый зверь». Вечерний Ургант. Фрагмент выпуска от 10.04.2019(руск.) . Першы канал (Расія).
  21. Kain Rivers(руск.) . Авторадио.
  22. Раненый зверь(руск.) . Tophit.
  23. Детский хит-парад «KidsChart» в новом формате(руск.) . Europa Plus TV Belarus.
  24. Звезда «Голос. Дети» взял на работу близнецов из «Приключений Электроника»(руск.) . starhit.ru (20 лістапада 2017).
  25. Kain Rivers дропнул неоновый клип «Все под паром»(руск.) . TNT Music (1 жніўня 2018).
  26. Звезда «Голос. Дети» взял на работу близнецов из «Приключений Электроника»(руск.) . StarHit (20 лістапада 2017).
  27. Kain Rivers — Раненый зверь, новый клип(руск.) . Radiopotok.
  28. Kain Rivers — Воздух, новый клип(руск.) . Radiopotok.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеці-спевакі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве