Каардынаты: 11гадз 30мін 14,510с_+07° 35′ 18,21″
K2-18 (EPIC 201912552) — зорка ў сузор’і Льва. Знаходзіцца на адлегласці каля 110 светлавых гадоў ад Сонца. Вакол зоркі абарочваюцца, як мінімум, дзве планеты.
K2-18 — зорка 13,5 бачнай зорнай велічыні[2] і не бачная няўзброеным вокам. Яе можна назіраць у заходняй частцы сузор’я Леў, побач з зоркай Вольф 359. Упершыню ў астранамічнай літаратуры згадваецца ў каталогу 2MASS, апублікаваным ў 2003 годзе. K2-18 ўяўляе сабой цьмяны чырвоны карлік. Яе маса і радыус роўныя 35 % і 41 % сонечных адпаведна. Тэмпература паверхні зоркі роўная прыблізна 3457 кельвінам, гэта амаль напалову менш, чым тэмпература Сонца.[1]
У 2015 годзе камандай астраномаў, якія працуюць з фотаметрычнымі дадзенымі ў рамках праекта Kepler-K2, было абвешчана аб адкрыцці[3] планеты K2-18 b ў сістэме. Назіранні з дапамогай касмічнага тэлескопа «Спітцэр» пацвердзілі яе існаванне ў 2016 годзе[4]. Яна мае радыус, роўны 2,28 радыусаў Зямлі, здзяйсняючы поўны абарот вакол бацькоўскай зоркі за 33 сутак. Астраномы з дапамогай спектрографа HARPS вызначылі масу планеты: яна была роўнай васьмі масам Зямлі[5]. Таксама дзякуючы гэтым назіранням была знойдзена другая планета — K2-18 c. Яна ўяўляе сабой суперзямлю, размешчаную на блізкай арбіце да бацькоўскай зорцы. Яе маса роўная 7,5 масы нашай планеты.
Планета |
Маса (M⊕) |
Радыус (R⊕) |
Перыяд звароту (дзён) |
Вялікая паўвось арбіты(а.е.) |
Эксцэнтрысытэт арбіты |
---|---|---|---|---|---|
b | 8,92 | 2,19 | 32,93963 | 0,143 | 0,43 |
c | 7,5 | - | 8,962 | 0,06 | 0,47 |