wd wp Пошук:

Спектрограф HARPS

Спектрограф HARPS і 3.6m тэлескоп у La Silla. Злева ўверсе вежа тэлескопа, справа зверху сам тэлескоп. Спектрограф HARPS падчас лабараторных іспытаў паказаны ўнізе. Вакуумная камера адкрыта, таму бачныя некаторыя элементы спектрографа.

СПЕКТРО́ГРАФ HARPS (англ.: High Accuracy Radial velocity Planet Searcher — Шукальнік планет паводле радыяльнай хуткасці, высокадакладны), лесвічны спектрограф высокага разрознення, сілкаваны аптычнай жылай, які належыць Еўрапейскай Паўднёвай абсерваторыі і змантаваны пры адным з 3,6-метровых касегрэнаўскіх тэлескопаў пляцоўкі Ла-Сілья.

Практычная дакладнасць вымярэння парадку 1 м/с.

З дапамогаю інструмента была выкрыта першая землепадобная экзапланета ў сістэме Глізэ 581.

Доступ да даных інструмента ў рэдукаваным аб’ёме існуе праз Сеціва1.5.2007).

Планеты адкрытыя з дапамогай HARPS

На пачатак 2010 года з дапамогай HARPS былі адкрыты 75 экзапланет (з прыкладна 420 вядомых) у 30 сістэмах[1].

Некаторыя з іх прыведзены ніжэй:

Планета Дата адкрыцця
HD 330075 b10 лютага 2004
Mu Arae c25 жніўня 2004
Gliese 876 d13 чэрвеня 2005
HD 93083 b2005
HD 101930 b2005
HD 102117 b2005
HD 4308 b2005
HD 69830 b18 мая 2006
HD 69830 c18 мая 2006
HD 69830 d18 мая 2006
Gliese 581 c23 красавіка 2007
Gliese 581 d23 красавіка 2007
HD 40307 bчэрвень 2008
HD 40307 cчэрвень 2008
HD 40307 dчэрвень 2008
Gliese 581 eкрасавік 2009
HD 44219b19 кастрычніка 2009
HD 85390b19 кастрычніка 2009

У Сеціве

Зноскі

  1. ESO - eso0939 - 32 New Exoplanets Found
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Астрафізіка
Катэгорыя·Спектрографы сусветнай астрафізікі