wd wp Пошук:

Joomla

Joomla! (вымаўляецца джу́мла) — сістэма кіравання змесцівам (CMS), напісаная на мовах PHP і JavaScript, якая выкарыстоўвае ў якасці сховішча базы даных СКБД MySQL ці іншыя індустрыяльна-стандартныя рэляцыйныя СКБД. З’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, якое распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL.

Этымалогія

Назва «Joomla!» фанетычна ідэнтычна слову «Jumla», якое ў перакладзе з мовы суахілі азначае «ўсё разам» ці «адзінае цэлае»,[3] што адлюстроўвае падыход распрацоўшчыкаў і супольнасці да развіцця сістэмы.

Апісанне сістэмы

CMS Joomla! складаецца з розных інструментаў для распрацоўкі вэб-сайта. Важнай асаблівасцю сістэмы з’яўляецца мінімальны набор інструментаў пры пачатковай устаноўцы, які дапаўняецца па меры неабходнасці. Гэта змяншае загрувашчванне адміністрацыйнай панэлі непатрэбнымі элементамі, а таксама змяншае нагрузку на сервер і эканоміць месца на хостынгу.

Joomla! дазваляе адлюстроўваць інтэрфейс франтальнай і адміністрацыйнай часткі на любой мове. Каталог пашырэнняў утрымлівае мноства моўных пакетаў,[4] якія ўсталёўваюцца штатнымі сродкамі адміністравання. Даступныя пакеты беларускай, рускай, украінскай і яшчэ некаторых моў краін СНД.

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні

Выкарыстанне ў электроннай камерцыі

На платформе Joomla існуе мноства дадаткаў для арганізацыі электроннай крамы, у прыватнасці:

Зноскі

  1. Introducing Joomla 1.0 Праверана 27 кастрычніка 2021.
  2. Joomla! 3.2 Stable Released
  3. У суахілі ўяўляе сабой запазычанне арабскага جملة «сукупнасць».
  4. Translations for Joomla(англ.)  (недаступная спасылка). Open Source Matters, Inc. — Пераклады для Joomla!. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 11 жніўня 2009.
  5. 1 2 Joomla Technical Requirements

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на PHP
Катэгорыя·Свабодныя сістэмы кіравання сайтамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каркасы вэб-дадаткаў на PHP
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта