wd wp Пошук:

Jednaść

«Jednaść» — беларуская грамадска-палітычная газета паланафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921—1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова (W. Šyškoŭ)[1]. Будучае адраджэнне беларускай дзяржаўнасці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднання беларусаў перад расійскай небяспекай. Паведамляла пра стварэнне Краёвай сувязі, беларуска-літоўскія адносіны. Друкавала літаратурныя творы[2].

У маі 1921 года віленскі стараста выдаў цыркуляр каменданту віленскай паліцыі, у якім адзначалася, што «гэта выданне выступае пад лозунгам адзінства з Польшчай, таму не трэба яму перашкаджаць і стрымліваць распаўсюджванне штотыднёвіка на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, а ўплываць там, дзе ёсць беларускае насельніцтва, на пашырэнне яго чытання»[3].

Зноскі

  1. Беларускамоўная перыёдыка
  2. Аляксандр Пашкевіч. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя i сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы. (1921—1930 гг.)
  3. Biełaruski hołas // Беларускі голас (аднадзёнка). 1921. 11 снежня. С. 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паланафільства
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выданні на беларускай мове лацінкай
Катэгорыя·1921 год у Вільнюсе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1922 годзе
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове