wd wp Пошук:

Itzy

Itzy (часцей стылізавана як ITZY; кар.: 있지, рам. Itji) — паўднёвакарэйскі дзявочы K-pop гурт, створаны JYP Entertainment. Гурт складаецца з пяці ўдзельніц: Еджы, Ліі, Руджын, Чэр’ён і Юны.

Яны дэбютавалі 12 лютага 2019 года з першым сінгл-альбомам It’z Different. Гурт атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку Rookie of the Year на 34-ай цырымоніі Golden Disc Awards, New Artist of the Year на 9-ай цырымоніі Gaon Chart Music Awards і на прэміі Melon Music Awards у 2019 годзе, Best New Female Artist на прэміі Mnet Asian Music Awards (таксама ў 2019), New Artist Award на 29-ай цырымоніі Seoul Music Awards. Таксама ITZY з’яўляецца першым дзявочым K-pop гуртам, які дасягнуў такой колькасці ўзнагарод адразу пасля дэбюту.[2][3]

Гісторыя

2015—2019: пераддэбютная дзейнасць

Пасля таго, як Чэр’ён не прайшла праслухоўванне, праведзенае кампаніяй Fantagio, яна разам са сваёй старэйшай сястрой узяла ўдзел у тэлешоу K-pop Star 3 і стала часткай лэйбла JYP Entertainment.[4] У 2015 годзе Чэр’ён удзельнічала у шоу на выжыванне JYP Sixteen, але не патрапіла ў канчатковы склад гурта Twice.[5] Чэр’ён стала першай удзельніцай гурту, якая далучылася да JYP. Дзяўчына трэніравалася на працягу пяці гадоў. Руджын запрасілі ў лэйбл, калі ўбачылі яе на канцэрце гурта GOT7. Яна трэніравалася на працягу чатырох год. Юна і Еджы далучыліся да лэйбла ў 2015 годзе. Юну знайшлі супрацоўнікі кампаніі, якія ўбачылі яе талент, а Еджы прайшла праслухоўванне, пасля чаго абедзве дзяўчыны трэніраваліся на працягу трох год. Апошняя ўдзельніца гурта, Лія, спачатку прайшла праслухоўванне ў іншую кампанію, SM Entertainment, але была вымушана адмовіцца ў апошні момант з-за рознагалоссяў з бацькамі. Праз некалькі год Лія прайшла праслухоўванне JYP і была трэйні ўсяго два гады.[6]

Удзельніцы

Імя Хангыль Месца нараджэння Гады дзейнасці Пазіцыя
Еджы 예지 Чонджу, Паўднёвая Карэя 2019-наш час лідар, танцорка, спявачка, рэперка[7][8]
Лія 리아 Інчхон, Паўднёвая Карэя 2019-наш час спявачка, рэперка[7][8]
Руджын 류진 Сеул, Паўднёвая Карэя 2019-наш час рэперка, танцорка, спявачка[7][8]
Чэр’ён 채령 Ёнін, Паўднёвая Карэя 2019-наш час танцорка, спявачка, рэперка[7][8]
Юна 유나 Сувон, Паўднёвая Карэя 2019-наш час макнэ, танцорка, рэперка, спявачка[7][8]

Зноскі

  1. https://itzy.jype.com/Default/DiscographyView?AamSeq=19&AmSeq=0&PgIndex=0 Праверана 1 лютага 2021.
  2. (MMA 2019) 방탄소년단, 대상 4개 포함 8관왕…“계속 성장할 것” (종합) (нявызн.) (13 лістапада 2019).
  3. [(2019 MAMA)방탄소년단, 대상 4개 포함 ‘9관왕’ 진기록 “정직하게 음악하길” 종합] (нявызн.) (4 снежня 2019).
  4. 채령, 채연과 ‘K팝스타3’서 박진영 평가 눈길 “이 집안 어떡하냐”(кар.) . Next Daily (21 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2019.
  5. Jang, Hye-won. 걸그룹 친자매 채연·채령…아이보리톤 대리석으로 꾸며진 궁궐 같은 자택 ‘화제’ 본문듣(кар.) , World Daily (14 лютага 2019).
  6. Itzy Scouting Stories (нявызн.). Style Caster (11 жніўня 2020).
  7. 1 2 3 4 5 ‘괴물신인’ 꿈꾸는 걸그룹 ITZY에게 박진영이 건넨 조언(кар.) . 오마이스타 (12 лютага 2019).
  8. 1 2 3 4 5 Tamondong, Hanna. *Everything* You Need To Know About The Members Of The K-Pop Girl Group, ITZY (нявызн.). Cosmopolitan Philippines (30 красавіка 2021).
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Поп-гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·K-pop гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы Паўднёвай Карэі