wd wp Пошук:

Indigofera tinctoria

Indigofera tinctoriaрасліна сямейства Бабовыя, від роду Indigofera, які паходзіць з Індыі, і культывуецца ў многіх трапічных краінах дзеля атрымання сіняй фарбы.

Біялагічнае апісанне

Невысокі куст вышынёй да 2 м. Лісце непарнапёрыстаскладанае з 4-7 парамі лісточкаў. Лісточкі эліптычныя, зверху голыя, знізу прыціснутаваласістыя. Кветкі ружовыя або фіялетавыя, матыльковага тыпу, сабраныя ў невялікія пазухавыя гронкі. Плод — белаапушаны лінейна-цыліндрычны боб з 4-6 насенінамі.

Хімічны састаў

Лісце змяшчае бясколерны гліказід індзікан. Пад дзеяннем ферментаў ці слабых кіслот гліказід расшчапляецца на глюкозу і аглікон індаксіл, таксама бясколерны, але на паветры ён адразу акісляецца і пераўтвараецца ў індыгацін, які завуць сінім індыга.

Выкарыстанне

Сіняе індыга — надзвычай трывалая фарба для тканін, але ў цяперашні час яна штучна сінтэзуецца. Парашок лісця расліны, змяшаны з хной, дае чорную фарбу для валасоў, званую басма.

Лісце расліны таксама лічыцца лекавым. Ва В’етнаме яго ужываюць для лячэння фурункулаў і розных скурных захворванняў. У Індыі яны ўжываюцца ўнутр пры захворваннях печані.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Азіі
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны