wd wp Пошук:

Ikarus

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Icarus.

Аўтобусы Ікарус у пейзажы сацыялістычнага горада, Берлін, ГДР, 1979

Ikarus — у 1970-80-я гады найбуйнейшая ў Еўропе, а цяпер невялікая прыватная аўтобусабудаўнічая кампанія, заснаваная ў 1895 годзе ў якасці кавальска-карэтнай майстэрні ў Будапешце. Прадпрыемства выйшла на прынцыпова новы ўзровень у канцы 1960-х гадоў з увядзеннем у строй завода ў Секешфехервары гадавой магутнасцю 15 тыс. аўтобусаў, пабудаваным спецыяльна для вытворчасці мадэляў 200-й серыі. У рамках гандлёвых пагадненняў аўтобусы паступалі ў краіны СЭВ, Алжыр, Мазамбік, Танзанію і іншыя краіны Афрыкі, спецыяльныя мадэлі вырабляліся для ФРГ і скандынаўскіх краін. Пазней сумесную вытворчасць аўтобусаў Ікарус была арганізавана ў ЗША, Канадзе, Інданезіі, КНДР, Кубе. У 1970-я гады завод пастаўляў у СССР да 12 тыс. аўтобусаў штогод, пік паставак прыйшоўся на 1984 год. У 1990-х гадах краінамі былога СССР было закуплена вялікая колькасць патрыманых аўтобусаў з краін Усходняй Еўропы.

Разам з масавымі мадэлямі, заводам у адзінкавых колькасцях вырабляліся унікальныя аўтобусы, у прыватнасці: пярэднематорны 14-метровы нізкападлогавы Ікарус-290 для абслугоўвання аэрапортаў (1978 год), гарадскія з паніжаным узроўнем падлогі і заднім размяшчэннем рухавіка - адзіночны Ікарус-242 і сучленены Ікарус-284 (1984 год), паўпавярховы Ікарус-270 (1975 год), міжгародні Ікарус-254 з падвышанай вышынёй салона (1977 год), 23-метровы чатырохвосевы трохсекцыйны Ікарус-293 (1988 год).

Мадэлі аўтобусаў Ікарус

Ikarus-263.00 у Харкаве
Ikarus-283 у Екацярынбургу
Ikarus C83.30G у Калумбіі, 2006
Ikarus-415

1950—1960 гады

1970—1980 гады

1990—2000 гады

Літаратура

Спасылкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вытворцы аўтобусаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ikarus