wd wp Пошук:

I канферэнцыя Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі

Першая канферэнцыя Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі. Адбылася нелегальна 15 верасня 1918 у в. Ужбаляй Марыямпальскага павету Сувалкаўскай губерні (цяпер Марыямпальскае самакіраванне, Літва).

Прысутнічала 20 дэлегатаў ад камуністычных арганізацый Панявежскага і Сувалкаўскага рэгіёнаў, у т.л. госці. На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні аб праграме і тактыцы партыі. Было прынята рашэнне ў сваёй дзейнасці кіравацца праграмай РКП(б), а яе тактыку прымяняць ва ўмовах Літвы. Была пастаўлена задача барацьбы за сацыялістычную рэвалюцыю ў краі. Асудзіла буржуазныя і дробнабуржуазныя партыі, якія дзейнічалі ў Літве, і заклікала партыйныя арганізацыі весці з імі рашучую барацьбу. Сацыял-дэмакратычную партыю Літвы ахарактарызавала як варожую інтарэсам рабочага руху, Літоўскую Тарыбу — як сродак занявольвання працоўных.

Канферэнцыя не выбрала кіруючы партыйны орган, а прыняла рашэнне пррымкнуць да Часовага цэнтральнага бюро партыі, створанага ў жніўні 1918 г. У яго былі накіраваны 4 дэлегаты канферэнцыі з мэтай наладзіць сувязь паміж партыйнымі арганізацыямі. Адыграла важную ролю ў стварэнні Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі, падрыхтоўцы I-га з’езда Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падзеі ў Літве
Катэгорыя·Верасень 1918 года
Катэгорыя·Падзеі 15 верасня
Катэгорыя·Камуністычная партыя Літвы