wd wp Пошук:

IANA

IANA (англ.: Internet Assigned Numbers Authority — «Адміністрацыя адраснай прасторы Інтэрнэт») — амерыканская арганізацыя, якая кіруе прасторамі IP-адрасоў, даменаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы даных MIME і параметры іншых пратаколаў Інтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролем ICANN.

Дзейнасць IANA

IANA адказвае за размеркаванне ўсіх зарэзерваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных у RFC.

Размеркаванне IP-адрасоў

IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па размеркаванні IP-адрасоў рэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў класа A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдарам.

Таксама выдаюцца IPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.

Даменныя імёны

IANA сумесна з аператарамі даменаў верхняга ўзроўню кіруе звесткамі каранёвых сервераў DNS.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Арганізацыі паводле алфавіта
Інтэрнэт-арганізацыі