wd wp Пошук:

Holland America Line

Былы офіс кампаніі ў Ротэрдаме

Holland America Line — круізная кампанія ЗША (да 1989 года — Нідэрландаў). Заснавана ў 1873 годзе пад назвай Dutch-America Steamship Company. Маючы штаб-кватэру ў Ротэрдаме і займаючыся перавозкамі пасажыраў у Амерыку, кампанія атрымала вядомасць пад яе сённяшнім імем. Сёння аператар кіруе пятнаццаццю круізнымі суднамі і арганізуе круізы па ўсім свеце, абслугоўваючы каля 700 000 пасажыраў у год.

Гісторыя

Eurodam — найноўшае судна HAL

У 1989 годзе Holland America Line была набыта холдынгам Carnival Corporation & plc, які з’яўляецца найбуйнейшым круізным аператарам у свеце.

Кампанія Holland America Line мае 15 круізных суднаў — апошні з іх Eurodam. Інаўгурацыя адбылася ў 2008 годзе[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Holland America Line Trust // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. Holland America Blog " ms Eurodam Архівавана 10 кастрычніка 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Суднаходныя кампаніі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1873 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Суднаходныя кампаніі ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1873 годзе