wd wp Пошук:

Helicobacter pylori

Helicobacter pylori (скарочана H. pylori ці хелікабактар) — бактэрыя, якая інфіцыруе клеткі слізі (mucus) страўніка. Гэтая бактэрыя лічыцца асноўным чыннікам гастрыту і язвы страўніка.

Гісторыя

Бактэрыя была ўпершыню апісана двума аўстралійскімі вучонымі Робінам Уорэнам (Robin Warren) і Бары Маршалам (Barry Marshall) у 1982 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага слова helix (сонца), бо бактэрыя мае адпаведную форму з «промнямі», менавіта з дапамогай якіх яна літаральна ўпіваецца ў тканкі страўніка, у клеткі эпітэлію. Аўстралійскія вучоныя ўпершыню даказалі, што гастрыты і язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі (кутніцы) ёсць інфекцыяй. Першапачаткова гэта сустрэла недавер з боку некаторых дактароў, але нарэшце ў 1994 годзе амерыканскі Нацыянальны інстытут здароўя (National Institutes of Health) прызнаў той факт, што язва выклікаецца бактэрыяй H. pylori і рэкамендаваў лячэнне язвы з дапамогай курсу антыбіётыкаў. Канчатковае прызнанне працы аўстралійскіх вучоных прыйшло ў 2005 годзе, калі яны атрымалі Нобелеўскую прэмію ў галіне медыцыны.

Паводле розных ацэнак, да двух трацін усяго насельніцтва Зямлі мае гэту бактэрыю, і таму яе праўдападобна можна лічыць самай распаўсюджанай інфекцыяй у свеце.

Лячэнне

Урачы рэкамендуюць адзін тыдзень інтэнсіўнай трайной тэрапіі з камбінацыяй антыбіётыкаў, напрыклад: амаксіцыкліну, кларытраміцыну і амепразолу. Гэта метадалогія лячэння зрабіла сапраўдную рэвалюцыю ў лячэнні язваў. Раней адзіным сродкам лячэння быў кантроль за ўзроўнем кіслотнасці ў страўніку з дапамогай спецыяльных інгібітараў. Але, на жаль, і антыбіётыкі не заўсёды даюць рады. Калі ў пацыента застаецца бактэрыя пасля тыдня трайной тэрапіі антыбіётыкамі, то курс лячэння трэба паўтарыць, выкарыстоўваючы іншую камбінацыю антыбіётыкаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Страўнікава-кішачныя інфекцыі
Катэгорыя·Бактэрыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Бактэрыі роду хелікабактар