wd wp Пошук:

Harmonia axyridis

Harmonia axyridis — від азіяцкіх божых каровак, які распаўсюдзіўся таксама ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне

Афарбоўка пярэднеспінкі і надкрылаў вельмі варыятыўная, панцыр можа быць жоўты або чорны з плямкамі рознага колеру колькасцю ад 2 да 19.

Пашырэнне

Зыходны арэал віду ўключае поўдзень Сібіры, Паўночны Казахстан, Манголію, Кітай, Прымор’е, Японскія астравы, Шантарскія астравы, а таксама Карэйскі паўвостраў. Была завезена з пачатку XX стагоддзя ў шэраг краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі для біялагічнай барацьбы са шкоднікамі культурных раслін і паспяхова акліматызавалася.

Harmonia axyridis у Беларусі, 2019 год

У наш час належыць да небяспечных інвазійных арганізмаў Еўропы, што звязана з надзвычай высокай хуткасцю яе рассялення і істотным уплывам на структуру згуртаванняў абарыгенных відаў насякомых. Фарміраванне стабілных папуляцый адбылося ва Украіне. На тэрыторыі Беларусі Harmonia axyridis лакальна рэгістравалася на захадзе Беларускага Палесся, а таксама ў Панямонні з 2013–2014 гадоў.

Асаблівасці біялогіі

Тры стадыі развіцця

Вельмі пражэрлівая. Самка адкладае яйцы на раслінах недалёка ад калоній тлей, так яна забяспечвае патомства запасам ежы. Праз 1-2 тыдні з яец выходзяць лічынкі. Лічынкавая стадыя працягваецца звычайна 5-6 тыдняў. Затым лічынка акукліваецца. Прыкладна цераз тыдзень з кукалкі з’яўляецца дарослая асобіна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Божыя кароўкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1773 годзе