Harlem Shake (літаральна перакладаецца з англійскай як Гарлемская падтрэсванне) — інтэрнэт-мем, які ўзнік у выніку высокай папулярнасці роліка, што быў выкладзены 2 лютага 2013 года на YouTube і набыў шырокую папулярнасць. Ролік знялі 5 аўстралійскіх падлеткаў як пародыю на відэа, знятае японскім відэа-блогерам Filthy Frank.[1] Ролік сабраў ~2,5 мільёнаў праглядаў за першы тыдзень. Адразу пасля гэтага ў Інтэрнэце з’явіліся дзясяткі ролікаў-«пераймальнікаў». Лічыцца, што гэта першы інтэрнэт-мем, які стаў не меней папулярным, чым Gangnam Style, які доўгі час утрымліваў свае пазіцыі ў 2012 годзе[2]. А па даных на 13 лютага, сумарная колькасць праглядаў ролікаў Harlem Shake перавышае дзясяткі мільёнаў праглядаў[3].
Сутнасць танца складаецца ў тым, што ва ўступныя 14-15 секунд танчыць адзін чалавек у галаўным уборы (звычайна шлеме), тым часам іншыя людзі заняты руціннымі задачамі, пасля чаго ўсе людзі ў касцюмах ці амаль голыя танчаць, ці здзяйсняюць хаатычныя рухі, прымаючы незвычайныя паставы ці робячы эратычныя рухі тазам у паветры (да сцяны).[4][5] Ролік доўжыцца заўсёды ~ 31 секунду. У музычным суправаджэнні без выключэнняў выкарыстоўваецца ўрывак з сінгла «Harlem Shake», якую выконвае амерыканскі музыкант Baauer[2]. Лічыцца, што кароткая працягласць ролікаў з’яўляецца адной з прычын высокай папулярнасці.[6]