HMS B8 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904-1905 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 21 студзеня 1906 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 10 красавіка 1906 года.
У 1914 годзе B8 была размешчана ў Гібралтары.[1]
У 1916 годзе лодка была часткай Адрыятычнай падводнай флатыліі, дыслакаванай у Брындызі і Венецыі[2]. Пазней карабель быў пераўтвораны ў патрульны катэр S8 і дзейнічаў на Адрыятыцы.
31 лістапада 1919 была прададзена кампаніі на Мальце.[3]