wd wp Пошук:

HMS B5

HMS B5 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904-1905 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 14 лістапада 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 25 лютага 1906 года.

У 1914 годзе B5 была размешчана ў Дэванпорце, уключана ў 10-ую падводную флатылію пад камандаваннем лейтэнанта Томаса Кера.[1]

Разам з HMS B1 і HMS B3 брала ўдзел у вучэннях. У 1916 годзе была ў складзе 6-й падводнай флатыліі, размешчанай у Портсмуце, пад камандаваннем лейтэнанта Освальда Э. Галіфакса.[2].

1 красавіка 1919 года судна было прададзена A. J. Anderson, а 1 сакавіка 1922 года яно было прададзена кампаніі J. Smith з Пула.[3].

Зноскі

  1. The Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914
  2. “Nominal List of Officers Serving in Submarines, revised to 1 Sept 1916”
  3. J. J. Colledge, Ben Warlow: Ships of the Royal Navy, The Complete Record of all Fighting Ships of the Royal Navy from the 15th Century to the Present. Casemate / Greenhill, 2010, s. 28. ISBN 978-1935149071.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы аб падводных лодках без катэгорый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В