HMS B3 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904-1905 гадах кампніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 31 кастрычніка 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 19 снежня 1906 года.
У 1914 годзе B3 была размешчана ў Дэванпорце, уключана ў 10-ую падводную флатылію пад камандаваннем лейтэнанта Роберта Ф. Чышолма.[1]
У 1916 годзе была ў складзе 1-й падводнай флатыліі, дыслакаванай у Ферт-оф-Фортэ, пад камандаваннем лейтэнанта Коліна Маерса.[2]
20 снежня 1919 года судна было прададзена Дж. Джэксану.[3]