wd wp Пошук:

Gorytes neglectus

Gorytes neglectus — род вос роду Gorytes падсямейства Bembicinae (трыба Bembicini). Палеарктика: Еўропа, Расія (ад Масквы да Сахаліна), Казахстан, Карэя, Японія[1].

Апісанне

Дробныя восы (каля 1 см), чорныя з жаўтлявымі меткамі. Кліпеус і верхняя губа жоўтыя. Верхняя частка ілба матавая. Сярэдняе поле прамежкавага сегмента маршчыністае. Медыяльная жылка задняга крыла пачынаецца перад канцом субмедыяльнай ячэйкі. Ацэтабулярны кіль кароткі. Мезаплеўры з амалюсамі і стэрнаулюсамі. У самак 1-ы членік пярэдняй лапкі з 2 шчацінкамі на бакавой паверхні. Гняздуюцца ў зямлі. Лічынак кормяць дробнымі цыкадкамі (Auchenorrhyncha)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Немков П. Г., Казенас В. Л., Будрис Э. Р., Антропов А. В. 1995. Сем. Sphecidae — Роющие осы // Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т. IV. Сетчатокрылообразные, скорпионницы, перепончатокрылые. Ч. 1 / под общ. ред. П. А. Лера. — СПб.: Наука, 1995. — С. 368—480. — 606 с. — 3150 экз. — ISBN 5-02-025944-6.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пясочныя восы
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Насякомыя Азіі