wd wp Пошук:

Google AdSense

Шаблон:Infobox Software Google AdSense — сэрвіс кантэкстнай рэкламы ад Google. Дазваляе зарабляць уладальнікам вебавых старонак з вялікай колькасцю наведванняў. Сэрвіс аўтаматычна ўстаўляе на вэб-сайце тэкставую, графічную і відэа-рэкламу, якая падыходзіць па кантэксце (Google AdSense дзеля кантэксту). Даход ад яе налічвае Google адпаведна колькасці націскаў на спасылкі ці кожнай тысячы паказаў рэкламы. Зараз Google тэстуе сістэму аплаты за кожную акцыю над рэкламай.

Акрамя таго, уладальнікі вэб-старонак з дапамогай AdSense могуць прапанаваць сваім наведальнікам пошук сістэмаю Google, як у Інтэрнэце, так і непасрэдна на старонцы, чым зарабляць грошы ад абвестак Google (Google AdSense дзеля пошуку).

У першым квартале 2011 года прыбытак ад сэрвісу AdSense склаў 28% агульнага прыбытку кампаніі Google[1].

Агляд

Google выкарыстоўвае сістэму пошуку рэкламы згодна з кантэкстам, находжання наведвальніка і шмат якіх іншых фактараў. AdSense стаў вельмі распаўсюджаным сродкам кантэкставай рэкламы з-за сваёй меншай навязлівасці, чым большасць банарных сетак і сваёй рэлевантнасці з кантэкстам старонкі.

Зараз AdSense выкарыстоўвае JavaScript код для прышпільвання да старонкі. Некаторыя стваральнікі старонак намагаюцца павялічыць максімальна даход ад сістэмы AdSense. Робяць гэта звычайна трыма шляхамі:

  1. Генеруюць шырокія запыты на сістэму AdSense, стварая вялікі трафік запытаў не абмяжоўвая іх толькі онлайн-рэкламай.
  2. Павялічваюць кантэкст старонкі і робяць яго залежным ад каньюктуры рэкламы на AdSense. За што больш заплацяць, тое і будзе на старонцы.
  3. Ствараюць некалькі копій сторонкі для павялічэння праглядаў і клікаў.

Заўвага! Афіцыйна Google забараняе выкарыстоўваць надпісы кшалту «Націсні сюды і зрабі мой рэйтынг вышэй» для павялічэння даходу. Звычайна ўжываюць надпісы «Спонсарскія спасылкі», «Кантэкстная рэклама» ці проста «Рэклама».

Гісторыя

Тэхналогія AdSense паходзіць ад WordNet, якую стварыла кампанія Simpli (закладзена Джоржам А. Мілерам) і некалькі прафесараў і выпускнікоў з Браўн Універсітэта (ЗША), ўключаючы Джэймса А. Андэрсана, Джэфа Стыбела і Стыва Райса. Мадыфікаваннем тэхналогіі Wordnet займалася фірма Oingo, маленькая кампанія з Санта-Монікі, закладзеная ў 1998. Oingo змяніла назву на Applied Semantics у 2001 годзе, якую потым набыла Google за $102 000 000 у красавіку 2003 года.

Наладкі

  1. Блакаванне спасылак на канкурэнтаў. Прысутнічае магчымасць заблакаваць спасылкі на канкурэнтаў.
  2. Мануальная настройка рэкламы. Прагляд і аўтаматызаваная настройка спасылак па некаторых параметрах.
  3. Блакаванне кантэксту. Фільтрацыя спасылак, якія непадыходзяць зыходзячы з кантэксту.
  4. Уласны выбар спасылак. У выпадку, калі Google аўтаматычна не можа адабраць кантэкстную рэкламу, тады ў гаспадара старонкі з’яўляецца магчымасць уласнага выбару рэкламных абвестак ад сістэмы Google.

Сродак аплаты

Для атрымання грошай ад Google, патрабуецца абналічыць чэкі, якія Google дасылае на адрас з зарэгістраванага рахунку. На цяперашні момант Google разглядае іншыя варыянты аплаты. Таксама разглядаецца варыянты стварэння сваёй сістэмы аплаты і карыстання магнітнымі карткамі.

З дапамагаю свайго зарэгістраванага рахунку, гаспадар старонкі ў любы момант можа праглядзець колькасць запытаў, клікаў, рэйтынг клікаў, а таксама свой бягучы заробак ад паўжывання сістэмы AdSense.

Варыянты рэкламы

Зноскі

  1. Google Announces First Quarter 2011 Results. Google Investor Relations.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Інтэрнэт-рэклама
Катэгорыя·Сэрвісы Google