wd wp Пошук:

Genshin Impact

Genshin Impact (кіт. 原神, піньінь: Yuánshén, яп. 原神 Гэнсін, літаральны пераклад Першапачатковае божаства) — камп’ютарная гульня ў жанры Action-adventure з адкрытым светам і элементамі RPG, распрацаваная кітайскай кампаніяй MiHoYo Limited.[2]

Дзеянне гульні адбываецца ў магічным свеце. Галоўны герой або гераіня, у адпаведнасці з выбарам карыстальніка, падарожнічае паміж сусветамі, аднак у выніку канфлікту з безыменным божаствам страчвае брата або сястру і аказваецца зачынены ў Тэйваце.

Сюжэт

У пачатку гульні паказваецца кат-сцэна, у якой ідзе бітва двух галоўных герояў (брат Ітэр і сястра Люмін) з нейкім божаствам. Пасля відэа гулец можа выбраць Вандроўніка, ад асобы якога будзе праходзіць гульню.

Падзеі пачынаюцца праз два месяцы пасля абуджэння галоўнага героя, калі ён альбо яна сустракаюцца з Пайман, якая становіцца кампаньёнам у падарожжы. Мэта падарожжа — знайсці страчанага родзіча.

У Тэйваце ёсць сем розных дзяржаў: Мандшдадт, Лі Юэ, Інадзума, Сумеру, Фантэйн, Натлан і Снежная. Кожная краіна знаходзіцца ва ўладзе божаства-архонта, якому адпавядае адзін з прыродных элементаў Тэйвата: Піра (агонь), Гідра (вада), Геа (зямля), Анэма (паветра), Крыа (лёд), Электра (электрычнасць) і Дэндра (раслінны свет).

Акрамя краін, у Тэйвацё ёсць дзіўны лятаючы горад Селестыя, дзе жывуць божаствы і героі. Выбраным людзям Тэйвата жыхары Селестыі даруюць Вока Божаства — камень, с дапамогай якога можна кантраляваць адпаведныя элементы.

Пралог: Мандшдат

Першы горад, у які трапляе герой. Горад волі і песень, які знаходзіцца пад абаронай божаства свабоды, Анэма Архонта Барбатаса. Мандштадт падобны на горад сярэднявечнай Галандыі.

Мандштат з’явіўся пасля звяржэння арыстакратычных дэспатаў. Шмат гадоў таму Венэса, рабыня ў зняволенні, атрымала блаславенне Архонта і падняла паўстанне супраць арыстакратаў. Затым для падтрымання парадку ў горадзе і абароны свабоды жыхароў яна стварыла ордэн Орда Фавоніўс, вышэйшае кіраўніцтва якога на чале з магістрам таксама займаецца дзяржаўнымі справамі.

Пайман і Вандроўнік прыбываюць у Мандштат і сутыкаюцца з цмокам па імі Жах буры, які атакуе горад. З дапамогай меснага музыкі Вэнці, падарожнік адбіваецца ад Жаху буры і знаёміцца з Джын, якая выконвае абавязкі магістра рыцараў Фавонія. Падарожнік дапамагае рыцарам навесці парадак у рэгіёне, а затым зноў сустракае Вэнці, які расказвае, што Жах буры раней быў мірным божаствам, і яго сапраўднае імя — Двалін. Вэнці просіць прынесці святую ліру, каб можна было супакоіць Дваліна з яе дапамогай. Пасля атрымання ліры Вэнці спрабуе супакоіць цмока, але разумее, што тым маніпулюе Ордэн Бездані. Раскрываецца, што на самой справе Вэнці гэта Барбатос, Анэма Архонт.

Вандроўнік з Джын і Вэнці праследуе Дваліна ў яго валодання і вызваляе яго ад уплыву Ордэна Бездані. Вярнуўшыся ў Мондштат, Вэнці трапляе ў засаду Фатуі і Прадвесніцы Ла Сіньёры, якая крадзе яго сэрца.

Высвятляецца, што Архонт Снежнай, Царыца, крадзе сэрцы Архонтаў дзеля невядомай мэты. Вэнці раіць Вандроўніку ісці сустрэцца з Геа Архонтам, які кожны год сыходзіць з нябёсаў і ладзіць суд у Лі Юэ, і спытаць, ці ведае ён божаства, якое магло скрасці родзіча Вандроўніка.

Том I: Лі Юэ

Вандроўнік адпраўляецца ў Лі Юэ на штогадовы рытуал з’яўлення Архонта Моракса, якога таксама называюць Рэкс Ляпіс. Рытуал ладзіць Нін Гуан, кіраўніца арганізацыі Цысінь, якая кантралюе ўсе гандлёвымі пагадненні Лі Юэ і фактычна з’яўляецца мясцовай уладай.

Аднак падчас рытуалу Рэкс Ляпіс аказваецца забіты, і Вандроўнік з’яўляецца патэнцыйным падазроным. Падчас уцёкаў Вандроўнік сустракае Фатуі Прадвесніка Чайлда, які раіць ім знайсці малых божастваў Лі Юэ, Адэптаў, каб ачысціць сваё імя. Каб расследаваць смерць, сам Чайлд працуе з Чжунлі, кансультантам пахавальнага бюро, якое назірае за пахаваннем Рэксу Ляпісу. Праз гэта Чайлд выяўляе месцазнаходжанне цела Архонта, якое было хутка схавана пасля сцэны смерці.

Вандроўнік сутыкаецца з Чайлдам у Залатым Пакоі. Прадвеснік спрабуе забраць сэрца з цела, але не можа яго знайсці ў целе цмока і вырашае, што Рэкс Ляпіс яшчэ жывы.

Каб выклікаць Рэкса Ляпіса, Чайлд заклікае Асіяла, старажытнае божаства, якога калісьці перамог Рэкс Ляпіс, і загадвае яму знішчыць горад Лі Юэ. Вандроўнік, Цысінь і Адэпты аб’яднаюць сілы і перамагаюць яго. Пасля гэтага падарожнік дазнаецца, што Чжунлі і ёсць Рэкс Ляпіс, які вырашыў спыніць сваю ахову Лі Юэ. Архонт перадае своё сэрца Сіньёры ў рамках нейкага тайнага пагаднення з Царыцай. Чжунлі тлумачыць, што ён хацеў сысці са сваёй ролі Архонта, і што інсцэніроўка яго смерці была выпрабаваннем: калі б горад, Цысін і адэпты не змаглі спыніць Асіяла, ён бы ўмяшаўся. Чжунлі паведамляе Вандроўніку, што наступны пункт прызначэння, Інадзума, зачыніў свае межы па загадзе Архонта Электра, сёгуна Райдэн.

На люты 2021 тут канчаецца сюжэт гульні. Наступныя лакацыі і працяг сюжэту будуць даступныя з будучымі абнаўленнямі.

Распрацоўка

Рэцэнзіі
Замежныя выданні
Выданне Ацэнка
Famitsu35/40
Game Informer9,25/10
GameSpot7/10
IGN9/10
Расійскія выданні
ВыданнеАцэнка
3DNewsВыдатна

miHoYo анансавалі распрацоўку новага праекта на рухавічку Unity у канцы студзеня 2017, праз 3 месяцы пасля выхаду папярэдняй гульні Honkai Impact 3rd. Кампанія заявіла, што мае намер зрабіць праект значна большага маштабу, чым Honkai Impact.[3]

Genshin Impact была анансаваная ў чэрвені 2019 года, і яе выхад быў намечаны на 2020 на платформы Windows і iOS.

Па словах распрацоўшчыкаў, на іх моцна паўплывалі гульні Grand Theft Auto і The Legend of Zelda: Breath of the Wild. Яны імкнуліся стварыць праект, які б моцна адрозніваўся ад Honka Impact 3rd з пункту гледжання баявой сістэмы, квэстаў, выпадковых падзей і рэжыму даследавання.

Папулярнасць

Старт Genshin Impact стаў самым масавым сярод кітайскіх гульняў. Праз некалькі гадзін пасля запуску колькасць гледачоў трансляцый на Twitch перавысіла 110 тысяч[4]. Паводле інфармацыі кампаніі Sensor Tower, мабільныя версіі гульні за тыдзень зарабілі каля 60 мільёнаў долараў ЗША. Хутчэй чым за два тыдні гульня прынесла сваім распрацоўнікам больш за 100 мільёнаў долараў ЗША і акупілася.

Genshin Impact была прызнана гульнёй 2020 года па версіі Google Play і Apple[5]. Таксама гульня была намінантам у катэгорыях “Лепшая ролевая гульня” і “Лепшая мабільная гульня” на The Game Awards 2020.

Крыніцы

  1. https://genshin.hoyoverse.com/m/en/news/detail/25356
  2. Lai, Sam. Open-world ARPG Title Genshin Impact available for its Latest Closed Beta Tomorrow, March 19 (англ.). www.gamasutra.com
  3. Genshin Impact-Step into a Vast Magical World for Adventure (англ.). genshin.mihoyo.com.
  4. Bolding, Jonathan (October 3, 2020). “Genshin Impact may be biggest-ever global launch of a Chinese game”. PC Gamer.
  5. Stenbuck, Kite (October 9, 2020). “TGS Media Awards 2020 Public Poll Won By Genshin Impact”. Siliconera
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гульні для PlayStation 4
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні, распрацаваныя ў Кітаі
Катэгорыя·Гульні для iOS
Катэгорыя·Гульні для Windows