wd wp Пошук:

Gasterophilinae

Gasterophilinae — падсямейства двухкрылых насякомых сямейства Oestridae, якое аб’ядноўвае буйных паразітычных мух, звычайна званых аваднямі.

Таксанамія

Раней гэты таксон разглядаўся ў рангу сямейства (Gasterophilidae), у пазнейшых класіфікацыях змяшчаюць у склад сямейства Oestridae у рангу падсямейства[1].

Экалогія

Многія прадстаўнікі гэтай групы ў лічынкавай стадыі паразітуюць у стрававальнай сістэме траваедных. Самы вядомы род Gasterophilus, які ўключае від Gasterophilus intestinalis, шкодзіць коням, аленям і іншым буйным траваедным. Прадстаўнікі афрыканскага роду Cobboldia паразітуюць на сланах, а Gyrostigma — на насарогах.

Зноскі

  1. Pape, Thomas (April 2001). “Phylogeny of Oestridae (Insecta: Diptera)”. Systematic Entomology 26 (2): 133–171. doi:10.1046/j.1365-3113.2001.00143.x.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Караткавусыя двухкрылыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL