wd wp Пошук:

GN-z11

GN-z11 у асяроддзі галактык у кірунку Вялікай Мядзведзіцы

GN-z11 — галактыка ў сузор’і Вялікая Мядзведзіца (экватарыяльныя каардынаты: Шаблон:AstroCoord[1]). Мае чырвонае зрушэнне z = 11,1, святло ішло ад галактыкі 13,4 мільярда гадоў, гэта значыць яна сфарміравалася праз 400 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху[1]. З прычыны расшырэння сусвету, спадарожная адлегласць да галактыкі складае каля 32 мільярдаў светлавых гадоў. GN-z11 у 25 разоў меншая за Млечны Шлях па памеры і ў 100 разоў меншая паводле масы зорак. На гэты момант яна расце, утвараючы зоркі, з хуткасцю прыкладна ў 20 разоў хутчэй за Млечны Шлях.

Станам на 3 сакавіка 2016 года GN-z11 з’яўляецца самым аддаленым з вядомых аб’ектаў у Сусвеце[2]. Раней найбольш аддаленай ад Зямлі галактыкай лічылася Egsy8p7 (адлегласць — 13,1 мільярда светлавых гадоў), якая была знойдзена ў абсерваторыі Кека на Гаваях улетку 2015 года.

Шырокавугольная камера 3 перад запускам STS-125 па праграме «Спейс Шатл»

GN-z11 была ідэнтыфікавана групай вывучэння даных касмічнага тэлескопа «Хабл» з дапамогай Шырокавугольнай камеры-3[3].

Зноскі

  1. 1 2 Oesch P. A., et al. (2016-03-01). “A Remarkably Luminous Galaxy at z=11.1 Measured with Hubble Space Telescope Grism Spectroscopy”. arXiv:1603.00461 [astro-ph]. http://arxiv.org/abs/1603.00461.
  2. Amos, Jonathan. Hubble sets new cosmic distance record , BBC News (3 сакавіка 2016). Праверана 3 сакавіка 2016.
  3. Shelton, Jim Shattering the cosmic distance record, once again (англ.). Yale News (3 сакавіка 2016). Праверана 4 сакавіка 2016.
Рэкорды
Папярэднік:
Egsy8p7
Найбольш аддалены астранамічны аб'ект
2016 — нашы дні
Пераемнік:
Папярэднік:
Egsy8p7
Найбольш аддаленая галактыка
2016 — нашы дні
Пераемнік:
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вялікая Мядзведзіца (сузор’е)
Катэгорыя·Галактыкі
Катэгорыя·2016 год у навуцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0