wd wp Пошук:

Głos znad Niemna

«Głos znad Niemna» («Голас з-над Нёмана») — газета, якая выдаецца ў г. Гродна з снежня 1989 на польскай мове Саюзам палякаў на Беларусі. У 1990—1991 гадах выходзіла нерэгулярна, друкавалася ў Польшчы. У 1992 выходзіла два разы на тыдзень, з 1993 — штотыднёва.

Газета асвятляе жыццё палякаў у Беларусі, дзейнасць СПБ, змяшчае матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, літаратурныя творы. З 2005 года, пасля расколу ў СПБ, пачалі выходзіць дзве газеты з такой самай назвай.

Зноскі

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1563-3233
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Газеты Гродна
Катэгорыя·1989 год у Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Саюз палякаў на Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных