wd wp Пошук:

Fazer

Oy Karl Fazer Ab (Fazer, па-беларуску правільна вымаўляецца Фацэр) — фінская харчовая група, заснаваная ў 1891 годзе Карлам Фацэрам як французска-руская кандытарская ў Хельсінкі. Штаб-кватэра — у Хельсінкі.

Цукеркі Fazer Pantteri Mix

Fazer — прыватная кампанія, уладальнікі яе — члены сям’і Фацэр.[1] Прэзідэнт — Карстэн Слотэ.

Дзейнасць

Асноўная сфера дзейнасці кампаніі — вытворчасць кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў. Таксама кампаніі належыць сетка кафэ Fazer Café. Прадпрыемствы Fazer размешчаны ў 8 краінах: Скандынавіі, краінах Балтыі, Вялікабрытаніі, Расіі.

З 1929 па 1995 гады кампанія вырабляла таксама печыва, а ў 2012 годзе ў сувязі з купляй фінскага падраздзялення Kraft Foods, плануе аднаўленне гэтага віду дзейнасці ў сувязі з чым пад маркай Fazer будуць выходзіць вядомыя віды печыва: Jyväshyvä-, Carneval- і Hangon.[2]

Агульная колькасць персаналу на 31 снежня 2011 года — 13865 чалавек (годам раней — 14294 чал.). Сукупны абарот у 2011 годзе — 1575500000 еўра (у 2010 годзе — 1513600000 еўра), аперацыйная прыбытак — 54,2 млн еўра (58.500.000 еўра).[1]

Зноскі

  1. 1 2 Годовой отчет Fazer Архівавана 22 мая 2012. // epaper.fi (руск.)
  2. На прилавках снова появятся печенья Fazer // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 жніўня 2012.(Праверана 30 студзеня 2022)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы прадуктаў харчавання
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1891 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Фінляндыі