wd wp Пошук:

Fallout 4

Fallout 4 — відэагульня ад Bethesda Softworks вытворчасці Bethesda Game Studios, сіквел Fallout 3.

Гульня з’яўляецца пятай кананічнай часткай серыі, выпушчана 10 лістапада 2015 года на PC, PS4 і Xbox One[2][3].

Геймплэй

Геймплэй гульні быў упершыню паказаны распрацоўшчыкамі 15 чэрвеня 2015 года на выставе E3. У ёй галоўны герой прадстаўлены выхадцам з Сховішча 111, аднаго з шматлікіх сховішчаў Vault-Tec па ўсёй Амерыцы. У самым яе пачатку гулец павінен вызначыць знешнасць, імя і пол персанажа, а знешнасць дзіцяці будзе заснаваная на спалучэнні знешнасці персанажа і яго другой палоўкі. Акрамя сюжэтных квэстаў, гулец таксама зможа ствараць тэхніку, мадыфікаваць узбраенне, ахоўваць насельніцтва ад рэйдэраў і супермунтаў пустак, займацца працай. У гэтым чацвёртая частка значна адрозніваецца ад трэцяй і New-Vegas, у якіх баўленне часу было зрушана на карысць сюжэту. У гульні таксама прысутнічае сістэма пакрокавага прыцэльвання V.A.T.S., якая упершыню з’явілася ў Fallout 3. Пры прыцэльванні дзеянне запавольваецца, і гулец можа ўбачыць верагоднасць траплення ў кожную частку цела ахвяры ў адсоткавых суадносінах.

Выданні

Game of the Year Edition

26 верасня 2017 было выдадзена «залатое выданне». У яго ўвайшла базавая версія гульні і ўсе шэсць афіцыйных дапаўненняў:

Fallout 4 VR

Была выдадзена ў якасці самастойнай гульні на ПК 12 снежня 2017 для платформы HTC Vive[4].

Распрацоўка

Чуткі і першая інфармацыя пра гульню

Пасля выхаду Fallout: New Vegas хадзіла мноства чутак наконт выхаду новай частцы папулярнай серыі. Часам у сетку трапляла інфармацыя наконт выхаду гульні, а таксама сюжэту або месца дзеяння, так напрыклад, у пачатку лютага 2014 года з’явіліся чуткі пра «Fallout: Shadows of Boston», дзеянне гульні нібыта павінна было адбывацца ў Бостане і яго наваколлях, але гэта паведамленне, як і многія іншыя, аказалася выдумкай.

8 студзеня 2013 года, Эрык Дэлламз, які агучыў у Fallout 3 радыёвядучага Трыдогнайта (анг. Three Dog), напісаў у Twitter, што яго персанаж вернецца[5]. Гэта шырока абмяркоўвалася ў гульнявых СМІ як падстава меркаваць аб тым, што будучы анонс новай часткі Fallout непазбежны. Аднак у ліпені таго ж года Эрык растлумачыў, што гульня, над якою ён працуе, не мае дачынення да Bethesda Softworks, з прычыны чаго здагадкі аб бліжэйшым анонсе Fallout 4 былі адкінутыя[6].

13 лістапада 2013 года быў адкрыты сайт, які нібыта фінансуецца ZeniMax, па адрасе thesurvivor2299.com, які змяшчаў пару зашыфраваных паведамленняў напісаных азбукай Морзэ, якія пазней былі пераведзены фанатамі. 6 снежаня Bethesda абверглі новыя чуткі аб выхадзе гульні, патлумачыўшы, што «усе чуткі і здагадкі з’яўляюцца ілжывымі»[7]. Неўзабаве, пасля заканчэння таймера на сайце, на ім таксама з’явілася паведамленне пра тое, што ён быў розыгрышам.

11 снежаня 2013 года Kotaku паведамілі, што гульня сапраўды распрацоўваецца, паказаўшы нібыта атрыманыя імі дакументы. З гэтага вынікала, што дзеянне гульні будзе праходзіць у Бостане, Масачусэтс. Таксама там была апісана нейкая місія «Інстытут», якая праходзіць у постапакаліптычнай версіі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Дакументы таксама спасылаюцца на тэрыторыі, якія згадваюцца, але не паказваюцца ў папярэдніх частках Fallout. Галасавы дадатак, таксама апублікаваны, пачынался з звыклай фразы, вымаўленай Ронам Перлманам — «Вайна. Вайна ніколі не мяняецца.».

18 лютага 2014 года Тод Говард, геймдырэктар Bethesda, даў інтэрв’ю «Rock, Paper, Shotgun». Калі яго спыталі аб новых гульнявых анонсах, ён сказаў: «У нас няма тэрмінаў на наступны гульнявы анонс, але я думаю, ён будзе праз некаторы час»[8].

Анонс

2 чэрвеня 2015 года Bethesda апублікавалі таймер, які адлічвае час да 3 чэрвеня 2015 года, 17.00 па Мінскім часе (10:00 UTC)[9]. Пасля на сайце пачалася жывая трансляцыя, якая дэманструе звыклую для серыі наладкавую табліцу з надпісам у цэнтры «Please Stand By» (бел. «Калі ласка, пачакайце»). У выніку сайт быў зачынены, і зноў адкрыўся толькі ўжо пасля таго, як таймер скончыўся — быў паказаны афіцыйны трэйлер гульні[10]. Стала вядома, што гульня выйдзе на Microsoft Windows, PlayStation 4 і Xbox One, а дзеянне будзе праходзіць у Бостане — сталіцы штата Масачусэтс (у гульні садружнасць Новая Англія), ЗША.

E3 2015

15 чэрвеня ў 05:00 па Мінскім часе Bethesda правялі сваю прэс-канферэнцыю на E3, першую ў гісторыі[11], на якой, акрамя новага DOOM, Dishonored 2, The Elder Scrolls Online і Legends, распавялі больш падрабязнасцяў аб Fallout 4, паказаўшы некаторыя канцэпт-арты і невялікае дэма пачатку гульні да вайны і пасля[12]. Стала вядома, што гульня выйдзе 10 лістапада 2015 года, у калекцыйным выданні да яе будзе прыкладацца рэальная мадэль Піп-Бою, нутрагульнявога КПК ад Vault-Tec, а адразу ў дзень правядзення канферэнцыі для iOS выйшла мабільная гульня Fallout Shelter, у якой гулец павінен кіраваць сховішчам, абараняць яго ад насельнікаў пустак, шукаць рэсурсы для яго жыцця. Версія для Android выйшла ў верасні 2015 года[13]. Fallout 4 была прызнана лепшай гульнёй выставы, лепшай гульнёй для PC і лепшай ролевай гульнёй.[14]

Сістэмныя патрабаванні

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні[15]

Рэкамендаваныя сістэмныя патрабаванні[15]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. GameSpot Fallout 4 Officially Confirmed for PC, Xbox One, PS4 (нявызн.).
  3. Названы даты выхода продолжений Fallout и Doom (нявызн.), Meduza (15 чэрвеня 2015). Праверана 16 чэрвеня 2015.
  4. Sirani, Jordan Fallout 4 VR, Doom VFR, and Skyrim VR Release Dates Announced (нявызн.). IGN.com (23 жніўня 2017).
  5. Twitter / ETDellums: To all my #Fallout3 and #ThreeDog (англ.) (нявызн.). Twitter.com (8 января 2013).
  6. Twitter / ETDellums: New game is not with my friends (англ.) (нявызн.). Twitter.com (17 июля 2013).
  7. Bethblog twitter (англ.) (нявызн.). Twitter (6 декабря 2013).
  8. Greyson, Nathan Apparently We Won’t Hear About Fallout 4 For ‘A While’ (англ.) (нявызн.). Rock, Paper, Shotgun (18 февраля 2014).
  9. IGN Daily Fox Fallout 4 Countdown Clock and New PS4 Models Leak (нявызн.).
  10. PlayGround.ru Fallout 4 “Официальный трейлер” (нявызн.).
  11. IGN Россия Fallout 4 официально анонсирована на тизер-сайте (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  12. Fallout 4 Gameplay 1080p HD E3 2015 на YouTube
  13. IGN E3 2015: FALLOUT 4 RELEASE DATE REVEALED (нявызн.).
  14. Игровые новости за 8 июля 2015 года, среду (нявызн.) (недаступная спасылка). Absolute Games (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2015. Праверана 8 ліпеня 2015.
  15. 1 2 Оглашены системные требования Fallout 4 Архівавана 18 кастрычніка 2015., ag.ru.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні Bethesda Softworks
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні — лаўрэаты прэміі BAFTA Games
Катэгорыя·Гульні для Windows