wd wp Пошук:

Exobasidium vaccinii

Exobasidium vaccinii — від Basidiomycota сямейства Exobasidiaceae.

Біялагічнае апісанне

Мае бледна-зялёную, ружовую, белую або карычневую афарбоўку[1].

Экалогія і распаўсюджанне

Можа развівацца на лісці, кончыках галінак, кветкавых частках і нават на струках некаторых раслін, у тым ліку на прадстаўніках такіх родаў, як Azalea, Camellia[2] і ягаднік (Vaccinium)[1].

Сустракаецца дадзены від грыбоў з сярэдзіны лета па пачатак восені. Зімуе грыб ўнутры паражанай расліны[1].

Сімптомы

Від выклікае ўтварэнне белых падушкападобных нарастаў на маладых лісці вечназялёных рададэндранаў (Rhododendron maximum, Rhododendron catawbiense і іх гібрыдаў[1]) і лістападных рададэндранаў у натуральных месцах вырастання[3]. Паражаны дадзеным грыбам ліст ягадника з аднаго боку больш ці менш увагнуты з чырвонай плямай, на другім баку ліста маецца ўздутасць светлых тонаў (гл. біялагічнае апісанне); паражаныя ягады таксама маюць чырвоныя плямы, а паражаныя галінкі становяцца прыпухлымі. Белая светлая ўздутасць на лісце выклікана мноствам мікраскапічных грыбных структур, якія вырабляюць споры, здольныя паразіць больш раслін пры вільготным надвор’і[1].

Інфравідавыя таксоны

Формы:

Варытэт:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Cornell University Plant Desease Diagnostic Clinic
  2. C. P. Seymour PDF(недаступная спасылка) AZALEA GALL // Florida Dept. of Agr. Div. of Plant Industry
  3. Энциклопедия декоративных садовых растений РОДОДЕНДРОН (RHODODENDRON) сем. Вересковые
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Базідыяльныя грыбы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Грыбы Еўропы