wd wp Пошук:

Enarmonia formosana

Enarmonia formosana — від шкодных матылькоў з сямейства ліставёртак. Пашкоджвае костачкавыя: чарэшню, сліву, алычу, персік, найбольш — вішня і абрыкос, а таксама яблыню і грушу. Пашкоджваючы кару і камбій штамба і каранёвай шыйкі, выклікае прыгнёт дрэў і заўчасную іх гібель.

Апісанне

Размах крылаў — 14-16 міліметраў. Пярэднія крылы вельмі маляўнічыя, са складаным залаціста-бурым малюнкам, з жоўта-карычневымі палоскамі, з серабрыста-белымі і фіялетавымі лініямі і чорнымі плямамі. Заднія крылы цёмна-карычневыя з залаціста-жоўтымі бліскучымі махрамі.

Экалогія

Вусені зімуюць пад карой. Увесну, у маі, вусені працягваюць харчавацца і акукляюцца ў кары ў месцах харчавання. Праз некалькі дзён з кукалак выходзяць матылькі, пры гэтым абалонка купалкі напалову высоўваецца з кары. Матылёк адкладае дробныя, круглявыя, чырвона-ружовыя яйцы на кару ствалоў і асноўных галін вакол механічных пашкоджанняў расколін і ў аснове галін. З яец выходзяць вусені, якія ўгрызаюцца ў кару і праточваюць вертыкальныя хады, сілкуючыся карой і камбіем і забруджваючы хады экскрэментамі. У месцах пашкоджання з кары тырчаць іржава-чырвоныя коркі з экскрыментаў, злепленых павуціннем, і выцякае клей. Моцна пашкоджаныя дрэвы праз 2-3 гады засыхаюць.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Насякомыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Насякомыя-шкоднікі сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Азіі
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Ліставёрткі