wd wp Пошук:

Earthrise

«Earthrise» («Узыход Зямлі») — фатаграфія Зямлі, зробленая, відаць, астранаўтам Уільямам Андэрсам падчас аблёту Месяца касмічным караблём «Апалон-8». Адна з самых вядомых фатаграфій Зямлі з космасу.[1]

Нумар здымка ў каталогах НАСА — AS8-14-2383. Фатаграфія зроблена 24 снежня 1968 года.[2][3][4]

Строга гаворачы, на большай частцы Месяца няма ўзыходаў і заходаў Зямлі — Месяц заўсёды павернуты да Зямлі адным бокам. Аднак існуе лібрацыя, максімальнае значэнне якой складае 7°45′[5]. Дзякуючы лібрацыі Зямля (бачная з Месяца вуглавым памерам у 2°) на месяцавым небасхіле апісвае падабенства фігур Лісажу ў прамавугольніку 15°48′ шырынёй і 13°20′ вышынёй. Адпаведна, ёсць участкі Месяца (краі, адносна назіральніка з Зямлі: каля 20 % паверхні), на якіх адбываюцца ўзыходы і заходы Зямлі з перыядычнасцю каля 30,5 зямных сутак.

Для карабля, які звяртаецца вакол Месяца па досыць нізкай калякругавой арбіце, Зямля ўзыходзіць і заходзіць падчас кожнага абароту.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 100 Photographs that Changed the World by Life — The Digital Journalist (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 5 сакавіка 2012.
  2. The Earthrise Photograph
  3. Astronomy Picture of the Day
  4. Узыход Землі (англ.)
  5. Либрация Луны
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фатаграфіі 1968 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Зямля з космасу
Катэгорыя·Праграма «Апалон»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фатаграфіі паводле алфавіта