wd wp Пошук:

Dynastes maya

Dynastes maya — жук з падсямейства Dynastinae сямейства пласцініставусыя.

Апісанне

Dynastes maya марфалагічна падобны з Dynastes hercules і Dynastes hyllus. Існуе гіпотэза, што гэты від можа з’яўляцца пераходнай формай паміж паўночнымі відамі роду, што жывуць у сухім клімаце (Dynastes tityus, Dynastes granti, Dynastes hyllus) і паўднёвымі, што жывуць у вільготным клімаце (Dynastes hercules, Dynastes neptunus, Dynastes satanas).

Даўжыня самца — 50 — 90 мм; самкі — 40 — 50 мм. Афарбоўка пярэднеспінкі і галавы самцоў — чорная або чорная з зелянявым адценнем. Часам пярэднеспінка самцоў з чырванавата-карычневым адценнем. Надкрылле жоўтае з аліўкава-зялёным адценнем. Самцы з дужым, тоўстым, адносна нядоўгім рогам на галаве. Пярэднеспінка з адным адносна доўгім рогам і 4 асобнымі кароткімі зубцамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання