wd wp Пошук:

Dynastes satanas

Dynastes satanas — жук з роду Dynastes сямейства пласцініставусыя. Апісаны энтамолагам Юліусам Мозерам па асобніку з Балівіі. Біялогія віду не вывучана.

Апісанне

Памеры цела самцоў: 50 — 115 мм; самак: 30 — 55 мм. Афарбоўка цела чорная. Ніжні бок рога на пярэднеспінцы самца густа пакрыты рудымі валасінкамі.

Жыццёвы цыкл двухгадовы. Лёт імага доўжыцца на працягу кароткага перыяду.

Арэал

Эндэмік Балівіі, дзе жыве на горных ўзвышэннях на вышынях паміж 900—2200 метраў н.у.м ў правінцыі Юнга, Ла-Пас, і Качабамба.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання