wd wp Пошук:

Dynastes neptunus

Dynastes neptunusжук з роду Dynastes сямейства пласцінавусыя. Адзін з самых буйных жукоў на Зямлі. Лацінская назва ўзыходзіць да Нептуна — у старажытнарымскай міфалогіі бог мора.

Апісанне

Даўжыня цела самца 50 — 158[1] мм, самкі 40 — 73 мм. Афарбоўка — ад бліскучай цалкам чорнай да цёмна-бурай.

На галаве самца знаходзіцца вялікі рог з некалькімі зубцамі, накіраваны наперад. На пярэднеспінцы знаходзіцца другі вялікі рог, накіраваны наперад і моцна выгнуты ўніз у форме дугі. Ніжні бок кончыка гэтага рога пакрыты густымі рудымі, руда-бурымі валасінкамі. Ніжэй гэтага рогазнаходзяцца яшчэ два кароткія прамыя рогі, накіраваныя наперад, па адным з кожнага боку. Самка без рагоў, матавая, чорнага колеру, надкрылле глыжастае.

Галерэя

Зноскі

  1. The Breeding of Dynastes hercules hercules Архівавана 30 мая 2010.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1805 годзе