wd wp Пошук:

Dreamlin

Dreamlin — электронны музычны калектыў з Беларусі.

Гурт Dreamlin родам з Мінска, пачаў сваю дзейнасць, калі Дзяніс «С4» Карабкоў сустрэўся з Ягорам Куноўскім, які даўно займаўся камп’ютарнай музыкай. У 2000 годзе яны аб’ядналіся як Dreamlin. Іх музыка выкарыстоўвалася ў некалькіх андэграўндных фільмах і відэа па ўсім свеце.

У 2002 годзе яны пачалі выступаць перад публікай. Гурт аддаваў перавагу змешванню электронных і жывых інструментаў, такіх як гітара, ударная ўстаноўка, электронныя барабаны, флейта і ўсе віды перкусіі.

Да 2004 года Ягор гуляе большасць канцэртаў разам з мульціінструменталістам Андрэем Карповічам, а Дзяніс аддае перавагу студыйнай працы, і не толькі з праектам Dreamlin. Музыкі сумесна працавалі як з мясцовымі калектывамі, так і з замежнымі, іх геаграфія распасціраецца ад Фінляндыі да Гаваяў.

Стыль музыкі Dreamlin не абмяжоўваецца жанравымі рамкамі. Звычайна гурт прэзентуецца як downtempo-калектыў, аднак у іх музыцы можна пачуць амаль любы жанр электроннай музыкі, хіба толькі акрамя трансу.

Першы альбом, «The colour of the city», быў выпушчаны ў 2004 годзе ў Беларусі, у 2005 годзе ў Расіі і з 2006 года ён даступны ў інтэрнэце. Пасля зачынення лэйбла «Collaps» альбом быў зняты з продажу, і паўторна выпушчаны ў 2013 годзе.

У 2006 калектыў быў упершыню запрошаны сыграць канцэрт за межамі былога СССР.

Другі рэліз гурта Dreamlin — «Monday Islands» (EP), быў выпушчаны ў 2008 годзе ў лічбавым фармаце. Наступны EP «Let’s» быў выпушчаны ў 2011 годзе.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электронныя музычныя калектывы Беларусі