wd wp Пошук:

Deus ex machina

Deus ex machina (бел.: Бог з машыны, [‘de.ʊs eks ‘maːkʰi.naː]) — выраз, які азначае нечаканую, штучную развязку сітуацыі з прыцягненнем нейкага фактару, які не дзейнічаў раней.

Гісторыя

Выраз з’явіўся ў антычным тэатры і пазначаў бога, які з’яўляўся ў канцы спектакля пры дапамозе адмысловых механізмаў («спускаўся з нябёсаў») і вырашаў праблемы герояў. У сучаснай культуры выраз ужываецца для ўказання на нечаканы развязку цяжкай сітуацыі, якая не выцякае з натуральнага ходу падзей, а з’яўляецца чымсьці штучным.

З’яўляецца калькай з (грэч.: ἀπὸ μηχανῆς θεός). Словам mechane (грэч.: μηχανῆς) у старажытнагрэчаскім тэатры зваўся кран, які дазваляў паднімаць акцёра над сцэнай (для выканання ролі бога).

У масавай культуры

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тэатральная тэрміналогія
Катэгорыя·Літаратуразнаўства
Катэгорыя·Лацінскія выслоўі
Катэгорыя·Крылатыя выразы