wd wp Пошук:

Debian

Debian — аперацыйная сістэма, створаная з свабоднага ПЗ дыстрыбутываў вольных аперацыйных сістэм.

У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў . Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.

Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасьці, то па колькасьці падтрыманых архітэктур: пачынаючы з ARM, ужывальный ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86 і PowerPC, новых 64-разрадных AMD і сканчаючы IBM S/390, ужыванай у мэйнфрэймах.

Сховішча падзелена на тры галіны:

Існуе таксама галіна, званая эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы з сховішчам распрацаваныя розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.

Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.

Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).

Гісторыя

Стварэнне Debian было распачата ў жніўні 1993 года Янам Мёрдакам. Ён кіраваўся жаданнем стварыць дыстрыбутыў, які будзе, з аднаго боку, адчыненым і вольным у духу Linux і GNU, і адначасова выключна дбайным і добрасумленным. Спачатку над праектам працавала невялікая згуртаваная група хакераў свету вольнага П3, якая паступова разрасталася, стаўшы вялікай арганізаванай супольнасцю распрацоўнікаў і карыстачоў.

Версія Кодавая назва Колькасць даступных архітэктур Колькасць пакетаў Дата выхаду Сканчэння тэрміну падтрымкі
Арыгінальная На беларускай
0.93R6 1 26 кастрычніка 1995 года
1.1 Buzz Баз 1 474 17 чэрвеня 1996 года 1996 год
1.2 Rex Рэкс 1 848 12 снежня 1996 года 1996 год
1.3 Bo Бо 1 974 5 чэрвеня 1997 года 1997 год
2.0 Hamm Хэм 2 ≈ 1500 24 ліпеня 1998 года 1998 год
2.1 Slink Слінк 4 ≈ 2250 9 сакавіка 1999 года снежань 2000 года
2.2 Potato Патэйта (Бульба) 6 ≈ 3900 15 жніўня 2000 года красавік 2003 года
3.0 Woody Вудзі 11 ≈ 8500 19 ліпеня 2002 года август 2006 года
3.1 Sarge Сарж 11 ≈ 15400 6 чэрвеня 2005 года красавік 2008 года
4.0 Etch Этч 11 ≈ 18000 8 красавіка 2007 года люты 2010 года
5.0 Lenny Лені 12[10] ≈ 23000[10] 14 февраля 2009 года люты 2012 года[11]
6.0 Squeeze[12] Скуіз 9+2[A] ≈ 29000 6 лютага 2011 года[13] люты 2016 года
7.0 Wheezy[14] Ўізі 11+2[B] ≈ 37000[15] 4 мая 2013 года[16] будзе абвешчана пазней
8.0 Jessie[17] Джэсі невядома невядома будзе абвешчана пазней будзе абвешчана пазней
Умоўныя абазначэнні:
запланавана / у распрацоўцы бягучая версія падтрымліваецца не падтрымліваецца

Стадыі распрацоўкі

Пакеты праграмнага забеспячэння, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, першапачаткова пападаюць ў дыстрыбутыў праекту пад назвай unstable (таксама вядомы як sid), або ў рэпазітарыі experimental. Версіі П3 у unstable досыць стабільныя, для ўжывання па меркаванні іх распрацоўнікаў, але яны ўжо маюць спецыфічныя змены, занесеныя ў рамках праекту Debian, у тым ліку інфармацыю для стварэння пакета дыстрыбутыва. Гэтыя змены могуць быць новымі і не тэставанымі. ПЗ, не гатовае да выпуску, звычайна змяшчаецца ў experimental.

Пасля таго, як версія П3 прабудзе ў unstable некаторы час (у залежнасці ад колькасьці змен), пакет аўтаматычна пераходзіць у дыстрыбутыў testing. Пераход адбываецца толькі калі пакет не змяшчае крытычных багаў, і ўсе астатнія патрэбныя пакеты задавальняюць умовам пераходу ў testing.

Паколькі абнаўленні пакетаў Debian паміж афіцыйнымі рэлізамі не ўключаюць у сябе новую функцыйнасць, некаторыя распрацоўнікі выкарыстаюць пакеты з unstable і experimental для новых версій сваіх прадуктаў. Аднак гэтыя дыстрыбутывы тэстуюцца не так дбайна, як stable і могуць не атрымліваць своечасова важныя выпраўленні бяспекі. Часам няўважлівае абнаўленне (пакеты з unstable) можа сур’ёзна парушыць працу П3.

Пасля таго, як пакеты ў testing даспелі, і мэты, пастаўленыя перад наступным рэлізам, дасягнутыя, testing становіцца наступнай стабільнай версіяй.

Дыстрыбутывы, аснаваныя на Debian

Асноўны артыкул: Спіс дыстрыбутываў, аснаваных на Debian Debian і вытворныя ад яго дыстрыбутывы (больш за 100), выкарыстоўваюць фармат пакетаў .deb менэджар пакетаў dpkg.

Галіна распрацоўкіДыстрыбутыў
StableMEPIS, Kanotix, CrunchBang Linux, Floppix, DoudouLinux
TestingUbuntu LTS[18], MEPIS, antiX, Parsix, Linux Mint (Debian edition)
UnstableUbuntu,aptosid, Semplice Linux
НевядомаDamn Small Linux, Xandros, Knoppix, BackTrack ён жа KaliLinux, Linspire, LinEx, Vyatta і іншыя[19]

Зноскі

  1. List of official ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  2. https://www.debian.org/ports/amd64/ Праверана 22 жніўня 2016.
  3. https://www.debian.org/ports/powerpc/ Праверана 22 жніўня 2016.
  4. List of other ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  5. Ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  6. https://www.debian.org/ports/mips/ Праверана 22 жніўня 2016.
  7. https://www.debian.org/ports/s390/ Праверана 22 жніўня 2016.
  8. Общественный договор Debian (нявызн.) (недаступная спасылка). Software in the Public Interest, Inc. (26 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2011. Праверана 4 студзеня 2009.
  9. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.
  10. 1 2 Debian GNU/Linux 5.0 released (нявызн.). Debian (14 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 лютага 2009.
  11. Security Support for Debian GNU/Linux 5.0 terminated on February 6th

  12. style=“background: white; color: black; vertical-align: middle; text-align: {{{align|center}}}; {{{style|}}}” class=“Debian table-Debian”| {{{1|{{{text}}}}}}
  13. Debian 6.0 “Squeeze” released (англ.)

  14. style=“background: white; color: black; vertical-align: middle; text-align: {{{align|center}}}; {{{style|}}}” class=“Debian table-Debian”| {{{1|{{{text}}}}}}
  15. Что нового в Debian 7.0(англ.)  (недаступная спасылка). Debian website. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 3 мая 2013.

  16. style=“background: white; color: black; vertical-align: middle; text-align: {{{align|center}}}; {{{style|}}}” class=“Debian table-Debian”| {{{1|{{{text}}}}}}
  17. LTS - Ubuntu Wiki (нявызн.). Wiki.ubuntu.com (2 сакавіка 2012). Праверана 26 красавіка 2012.
  18. The Debian GNU/Linux FAQ: Choosing a Debian distribution (нявызн.) (недаступная спасылка). Debian. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 12 мая 2008.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Linux
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных