wd wp Пошук:

DISIP

DISIP (ісп.: Dirección de los Servicios de Inteligencia y Prevención — Нацыянальнае ўпраўленне разведкі і прэвентыўных мер) — служба разведкі і контрразведкі Венесуэлы ў 19692009 гадах. DISIP заснаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэра, які замяніў ім Галоўнае ўпраўленне паліцыі (DIGEPOL). У 2009 годзе Уга Чавес перафармаваў упраўленне ў SEBIN.

Дзейнасць

Да прыходу да ўлады Уга Чавеса DISIP цесна супрацоўнічаў з ЦРУ, МІ-5, Масад і іншымі заходнімі спецслужбамі. Упраўленне падавала ім наяўную інфармацыі аб членах НФВП і ФЧА. Унутры краіны DISIP змагаўся з дзейнасцю Кампартыі, РБД-200 і іншых левых сіл. У 1992 годзе пры ўдзеле ўпраўлення быў прадухілены дзяржпераварот, які ўзначаліў будучы прэзідэнт Чавес.

У 2002 годзе ўпраўленне ўдзельнічала ў барацьбе з новымі путчам, накіраванага супраць ужо прэзідэнта Чавеса.

У 2008 годзе быў запушчаны спадарожнік сувязі «Сымон Балівар», прызначаны для дасягнення «абсалютнай і бяспечнай апрацоўкі інфармацыі» ў абласцях тэлефаніі, перадачы дадзеных і доступу да Інтэрнэту, дзе будзе кантроль з боку DISIP.

DISIP удзельнічаў у сістэме кантролю мяжы з Бразіліяй. Памежныя службы падавалі сабраныя дадзеныя DISIP і іншым службам нацыянальнай бяспекі для маніторынгу памежжа, каб выявіць і нейтралізаваць незаконна перасячэнне мяжы, барацьбой з кантрабандыстамі і наркамафіяй, а таксама для абароны ад збройнага ўварвання.

Структура

Дэпартаменты DISIP:

Міжнароднае супрацоўніцтва

Да прыходу да ўлады У. Чавеса ўпраўленне актыўна супрацоўнічалі з Заходняй разведкай, асабліва ЦРУ, якое займалася падрыхтоўкай асабістага складу, а таксама з кубінскай апазіцыяй. У 1999 годзе знешнепалітычны курс змяніўся і краіна адмовілася ад узаемадзеяння з амерыканскімі спецслужбамі. З 2008 года падрыхтоўкай камандас DISIP займаліся саветнікі з Беларусі (гл. Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спецслужбы Венесуэлы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Зніклі ў 2009 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1969 годзе