wd wp Пошук:

Фракцыя Чырвонай Арміі

«Фракцыя Чырвонай Арміі» (РАФ, RAF — ням.: Rote Armee Fraktion) — нямецкая леварадыкальная тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала ў ФРГ і Заходнім Берліне ў 19681998 гадах.

Заснавана ў 1968 годзе Андрэасам Баадэрам, Гудрун Энслін, Хорстам Малерам, Ульрыкай Майнхаф, Ірмгард Мелер і інш. Была названа ў гонар рэвалюцыйных армій СССР, Кітая і Кубы. Арганізавана па ўзоры паўднёваамерыканскіх партызанскіх груп, такіх як Тупамарас (Уругвай). Яе ўдзельнікі разглядалі сваю дзейнасць як гарадскую партызанскую вайну, накіраваную супраць дзяржаўнага апарата і класа буржуазіі.

Адказная за здзяйсненне 34 забойстваў, серыі банкаўскіх налётаў, выбухаў ваенных і грамадзянскіх устаноў і замахаў на высокапастаўленых асоб.

Гісторыя арганізацыі, якую таксама называюць аб’яднаннем (ням.: Vereinigung), налічвае 4 пакаленні. 20 красавіка 1998 года групоўка афіцыйна абвясціла пра самароспуск.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антыфашысцкія рухі і арганізацыі
Катэгорыя·Гісторыя ГДР
Катэгорыя·Тэрарыстычныя арганізацыі Еўропы
Катэгорыя·Партызанскія рухі
Катэгорыя·Гісторыя Германіі
Катэгорыя·Леварадыкальныя арганізацыі