wd wp Пошук:

CubeBel-1

CubeBel-1 (іншая назва — BSUSat-1) — беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Спадарожнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, першы універсітэцкі спадарожнік у сістэме беларускай адукацыі і трэці беларускі аб’ект на калязямной арбіце. Запуск ажыццявіўся ў Кітаі з касмадрома «Цзюцюань» (JSL) 29 кастрычніка 2018 гадоў ў 08:43 па пекінскім часе разам з кітайска-французскім акіянаграфічны апаратам, і яшчэ чатырма нанаспадарожніку[1]. Апарат быў выведзены ракетай-носьбітам «Чанчжэн-2C» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500 км[2].

Апарат

Апарат з’яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэставання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору дадзеных. Параметры апарата складаюць 20x10x10 см, маса - крыху больш за 1,6 кг. Ён абсталяваны сістэмамі энергазабеспячэння, кіравання, арыентацыі і стабілізацыі, тэлекамунікацыі, комплексам тэхналагічнай і навуковай карыснай нагрузкі. На спадарожніку ўстаноўлена лічбавая камера, радыяцыйны спектрометр, інфрачырвоны дэтэктар, лічбавы рэтранслятар і іншае спецыяльнае абсталяванне.

Праграмнае забеспячэнне для працы спадарожніка распрацавана навукоўцамі БДУ. Палётная праграма стваралася індывідуальна пад тэхнічныя характарыстыкі ракеты-носьбіта, службовай платформы спадарожніка і задач мэтавай апаратуры. Перадача інфармацыі праводзіцца ў радыёаматарскім дыяпазоне.

Эксплуатацыя

У навуковых мэтах праводзіцца вывучэнне і даследаванне радыяцыйных палёў калязямной прасторы, радыяцыйнай стойкасці электронных элементаў, дыстанцыйнае зандаванне Зямлі.

Адукацыйны складнік выкарыстоўвае нанаспадарожнік як лятаючую вучэбна-навуковую лабараторыю. Разам з наземным комплексам кіравання, прыёму і апрацоўкі дадзеных студэнты ў рэальных умовах асвойваюць касмічныя тэхналогіі і праводзяць навуковыя даследаванні. У рамках практычных заняткаў студэнты вучацца атрымліваць і апрацоўваць тэлеметрычныя і спадарожнікавыя здымкі, тэставаць розныя алгарытмы стабілізацыі, разлічваць арбітальныя элементы, вывучаць гама-спектры на нізкай калязямной арбіце і інш. Практычныя веды былі атрыманы падчас поўнага цыклу распрацоўкі, стварэння і выкарыстання касмічных апаратаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Long March 2C lofts CFOSAT for CNES
  2. БГУ запустил в космос собственный спутник Архівавана 24 верасня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Штучныя спадарожнікі Зямлі
Катэгорыя·2018 год у касманаўтыцы
Катэгорыя·Касманаўтыка Беларусі
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт