wd wp Пошук:

Counter-Strike

Counter-Strike, таксама вядомая як Half-Life: Counter-Strike — многакарыстальніцкая камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная і выпушчаная для «Microsoft Windows» амерыканскай кампаніяй «Valve». Першапачаткова Counter-Strike уяўляла сабой карыстацкую мадыфікацыю да гульні Half-Life, распрацаваную энтузіястамі Мінэмам Ле і Джэсам Кліфам у 1999 годзе; у далейшым «Valve» наняла абодвух распрацоўшчыкаў на працу і набыла ў іх права інтэлектуальнай уласнасці на гульню, у 2000 годзе выпусціўшы дапрацаваную версію Counter-Strike ужо як самастойную гульню. Гульня была ў розныя гады партавана на шэраг платформаў, у тым ліку macOS, Linux і Xbox.

Гульнявы ​​працэс Counter-Strike праходзіць у фармаце разбітага на некалькі раўндаў матчу паміж двума камандамі гульцоў, адна з якіх мае ролю «тэрарыстаў», а іншая — контртэрарыстычнага спецназа; перад пачаткам кожнага матчу гульцы выбіраюць «карту», ​​на якой будзе адбывацца бітва. Каманда можа дамагчыся перамогі ў раўндзе, проста перабіўшы ўсіх праціўнікаў альбо выканаўшы пэўныя заданні, якія могуць адрознівацца для розных карт. У пачатку кожнага раўнда гульцы могуць купіць зброю і дапаможны рыштунак за гульнявую валюту; па выніках кожнага раўнда гульцы атрымліваюць пэўную суму віртуальных грошай, якія могуць выкарыстоўваць для набыцця больш магутнай і эфектыўнай зброі ў наступным раўндзе.

Counter-Strike атрымала надзвычай высокія водгукі крытыкаў і набыла велізарную папулярнасць сярод гульцоў, у тым ліку як адна з найбольш папулярных кіберспартыўных дысцыплін у 2000-х гадах. У далейшым быў выпушчаны шэраг гульняў-працягаў і нашчадкаў — серыя Counter-Strike; у прэсе і сярод гульцоў для больш дакладнага ўказання на першую гульню ў серыі таксама выкарыстоўваецца назва Counter-Strike 1.6, дзе «1.6» — апошняе буйное абнаўленне, якое гульня атрымала ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. https://www.valvesoftware.com
  2. 1 2 https://web.archive.org/web/20000816001005/http://www.counter-strike.net/haxornews/arc.html
  3. https://web.archive.org/web/20001201214200/http://counter-strike.net/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шутары ад першай асобы
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1999 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для Mac OS X
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для Linux
Катэгорыя·Гульні для Windows