wd wp Пошук:

Chlamydotis macqueenii

Chlamydotis macqueenii — від птушак сямейства драфіныя (Otididae). Традыцыйна лічыўся падвідам*Chlamydotis undulata*. Ён быў класіфікаваны як асобны від у 2003 годзе.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Заходняй і Сярэдняй Азіі ад Манголіі да Сінайскага паўвострава. Жыве ў засушлівых і паўзасушлівых раёнах.

Апісанне

Самец дасягае 65-75 см даўжынёй, важыць 1,8 — 3,2 кг; самка дасягае 55-65 см даўжынёй, важыць 1,2 — 1,7 кг. Верхняя частка цела светла-шэра-бэжавай афарбоўкі з цёмна-карычневымі плямамі і палоскамі, ніжняя частка цела белая. На хвасце выразна бачныя тры вялікія сіне-шэрыя палосы. З патыліцы звісае чубок з доўгіх чорных пёраў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Драфіныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL